Logo Polskiego Radia
Print

У польскім Cэйме абмяркоўваюць 447-мы закон ЗША

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.05.2019 16:13
  • У польскім Cэйме абмяркоўваюць 447-мы закон ЗША
Прэс-сакратар «Права і справядлівасьці», спасылаючыся на палітыкаў ПіС, заявіла: «Калі нам дашлюць рахунак, мы перашлём яго ў Бэрлін».
Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

У польскім Сэйме абмяркоўваюць 447-мы закон ЗША
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Вавжык, выступаючы з моўніцы парлямэнту, пераконваў у тым, што ўрад не вядзе ніякіх перамоваў на тэму маёмасьці без нашчадкаў.
Віцэ-міністар Вавжык адказваў на пытаньні дэпутатаў правячай права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць», руху «Кукіз 15». Большасьць з пытаньняў тычыліся прынятага летась у ЗША закону 447.
Нагадаем, паводле гэтага закону закону, адміністрацыя Злучаных Штатаў мае падрыхтаваць справаздачу аб рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці, страчанай падчас Другой сусьветнай вайны. Справаздача будзе ахопліваць 46 краінаў, у тым ліку Польшчу. Таксама дадзены закон абавязвае Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША падтрымліваць арганізацыі ахвяраў Галакосту ў намаганьнях аднавіць правы на страчаную габрэйскую ўласнасьць.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Вавжык пераконваў, што ўрад не вядзе ніякіх перамоваў на гэтую тэму.
Пётр Вавжык: Прашу вас не ўводзіць грамадзкую думку ў зман і не выносіць розныя плёткі, якія кружаць па інтэрнэце, на разгляд Сэйму. Такім перамоваў няма, не было і ня будзе, да таго часу пакуль краінай кіруе ўрад «Права й справядлівасьці». Тэма вычарпаная, няма прасторы для перамоваў. Ёсьць польскае заканадаўства па гэтым пытаньні. Мы будзем дзейнічаць у рамках закону.
Таксама Пётр Вавжык выказаўся па пытаньню зьняцьця з парадку дзённага пасяджэньня Сэйму праекту закону, падрыхтаванага дэпутатамі руху «Кукіз 15». Законапраект тычыцца аховы маёмасьці Рэчы Паспалітай ад прэтэнзій на ўласнасьць без нашчадкаў. Нягледзячы на тое, што пакуль няма афіцыйнай заявы ўраду па гэтым пытаньні, Пётр Вавыж ацаніў праект закону як нэгатыўны. На думку палітыка, перад абліччам закону ён падзяляе грамадзянаў на розныя катэгорыі.
Зацьвярджэньне амэрыканскага закону 447 выклікала заклапочанасьць у польскім грамадзтве. Да Другой сусьветнай вайны габрэі складалі адну з самых шматлікіх нацыянальных меншасьцяў у Польшчы, яны канцэнтравалі ў сваіх руках агромністыя капіталы й калясальную маёмасьць. Магчымы масавы перагляд правоў на ўласнасьць пад ціскам адміністрацыі ЗША ўзбудзіў дыскусію.
На фоне гэтага прагучалі галасы, што чэрвеньскі візыт польскай прэзыдэнцкай пары ў ЗША, можа быць прысьвечаны абмеркаваньню менавіта пытаньня рэстытуцыі. Аднак, супрацоўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Павал Муха паведаміў, што амэрыканскі бок не зьвязвае афіцыйны візыт з тэмай рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай нанясуць візыт у Белы Дом ужо 12 чэрвеня.
Павал Муха, які быў госьцем Трэцяй праграмы Польскага радыё, паведаміў, што праграма візыту прэзыдэнцкай пары, была запрапанаваная амэрыканскім бокам.
Павал Муха: Учора ў Канцылярыю прэзыдэнта прыйшло афіцыйнае запрашэньне на 12 чэрвеня. Амэрыканцы прымеркавалі гэтую сустрэчу да 80-годзьдзя з пачатку Другой сусьветнай вайны, 20-годзьдзю ўступленьня Польшчы ў НАТА і таксама 30-годзьдзю каляпсу камунізму ў Эўропе. Падчас сустрэчы прэзыдэнтаў асаблівая ўвага будзе нададзеная эканамічным ды энэргетычным пытаньням ды агулам бясьпецы Польшчы.
Тэма рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці без нашчадкаў, якую акурат рэгулюе закон 447, рэгулярна закранаецца габрэйскай супольнасьцю й часткай амэрыканскіх палітыкаў. Павал Муха нагадаў радыёслухачам, што пазыцыя польскага ўраду па гэтым пытаньні адназначная – ні польскае, ні міжнароднае заканадаўства не дае ніякіх падставаў на маёмасныя прэтэнзіі ў дачыненьні да польскай дзяржавы.
Занепакоенасьць магчымым уплывам ЗША на перагляд маёмасных правоў у Польшчы выклікала абурэньне на самым версе правячай у Польшчы права-кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць». Старшыня партыі Яраслаў Качыньскі заявіў, што Польшча нікому і нічога не павінна й плаціць яна ня будзе. Прэс-сакратар «Права і справядлівасьці», спасылаючыся на палітыкаў ПіС, заявіла: «Калі нам дашлюць рахунак, мы перашлём яго ў Бэрлін».
Моцны грамадзка-палітычны рэзананс амэрыканскага закону 447 у Польшчы, вымусіў Амбасадар ЗША выказаць сваю пазыцыю. Джорджэт Масбахэр заявіла, што закон не пагражае Польшчы ніякімі стратамі.

У польскім Сэйме абмяркоўваюць 447-мы закон ЗШАНамесьнік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Вавжык, выступаючы з моўніцы парлямэнту, пераконваў у тым, што ўрад не вядзе ніякіх перамоваў на тэму маёмасьці без нашчадкаў.

Віцэ-міністар замежных спраў Пётр Вавжык адказваў на пытаньні дэпутатаў правячай права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць», руху «Кукіз 15». Большасьць з пытаньняў тычыліся прынятага летась у ЗША закону 447.

Нагадаем, паводле гэтага закону закону, адміністрацыя Злучаных Штатаў мае падрыхтаваць справаздачу аб рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці, страчанай падчас Другой сусьветнай вайны. Справаздача будзе ахопліваць 46 краінаў, у тым ліку Польшчу. Таксама дадзены закон абавязвае Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША падтрымліваць арганізацыі ахвяраў Галакосту ў намаганьнях аднавіць правы на страчаную габрэйскую ўласнасьць.

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Вавжык пераконваў, што ўрад не вядзе ніякіх перамоваў на гэтую тэму.

Пётр Вавжык: Прашу вас не ўводзіць грамадзкую думку ў зман і не выносіць розныя плёткі, якія кружаць па інтэрнэце, на разгляд Сэйму. Такім перамоваў няма, не было і ня будзе, да таго часу пакуль краінай кіруе ўрад «Права й справядлівасьці». Тэма вычарпаная, няма прасторы для перамоваў. Ёсьць польскае заканадаўства па гэтым пытаньні. Мы будзем дзейнічаць у рамках закону.

Таксама Пётр Вавжык выказаўся па пытаньню зьняцьця з парадку дзённага пасяджэньня Сэйму праекту закону, падрыхтаванага дэпутатамі руху «Кукіз 15». Законапраект тычыцца аховы маёмасьці Рэчы Паспалітай ад прэтэнзій на ўласнасьць без нашчадкаў. Нягледзячы на тое, што пакуль няма афіцыйнай заявы ўраду па гэтым пытаньні, Пётр Вавыж ацаніў праект закону як нэгатыўны. На думку палітыка, перад абліччам закону ён падзяляе грамадзянаў на розныя катэгорыі.

Зацьвярджэньне амэрыканскага закону 447 выклікала заклапочанасьць у польскім грамадзтве. Да Другой сусьветнай вайны габрэі складалі адну з самых шматлікіх нацыянальных меншасьцяў у Польшчы, яны канцэнтравалі ў сваіх руках агромністыя капіталы й калясальную маёмасьць. Магчымы масавы перагляд правоў на ўласнасьць пад ціскам адміністрацыі ЗША ўзбудзіў дыскусію.

На фоне гэтага прагучалі галасы, што чэрвеньскі візыт польскай прэзыдэнцкай пары ў ЗША, можа быць прысьвечаны абмеркаваньню менавіта пытаньня рэстытуцыі. Аднак, супрацоўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Павал Муха паведаміў, што амэрыканскі бок не зьвязвае афіцыйны візыт з тэмай рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай нанясуць візыт у Белы Дом ужо 12 чэрвеня.

Павал Муха, які быў госьцем Трэцяй праграмы Польскага радыё, паведаміў, што праграма візыту прэзыдэнцкай пары, была запрапанаваная амэрыканскім бокам.

Павал Муха: Учора ў Канцылярыю прэзыдэнта прыйшло афіцыйнае запрашэньне на 12 чэрвеня. Амэрыканцы прымеркавалі гэтую сустрэчу да 80-годзьдзя з пачатку Другой сусьветнай вайны, 20-годзьдзю ўступленьня Польшчы ў НАТА і таксама 30-годзьдзю каляпсу камунізму ў Эўропе. Падчас сустрэчы прэзыдэнтаў асаблівая ўвага будзе нададзеная эканамічным ды энэргетычным пытаньням ды агулам бясьпецы Польшчы.

Тэма рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці без нашчадкаў, якую акурат рэгулюе закон 447, рэгулярна закранаецца габрэйскай супольнасьцю й часткай амэрыканскіх палітыкаў. Павал Муха нагадаў радыёслухачам, што пазыцыя польскага ўраду па гэтым пытаньні адназначная – ні польскае, ні міжнароднае заканадаўства не дае ніякіх падставаў на маёмасныя прэтэнзіі ў дачыненьні да польскай дзяржавы.

Занепакоенасьць магчымым уплывам ЗША на перагляд маёмасных правоў у Польшчы, выклікала абурэньне на самым версе правячай права-кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць». Старшыня партыі Яраслаў Качыньскі заявіў, што Польшча нікому і нічога не павінна й плаціць яна ня будзе. Прэс-сакратар «Права і справядлівасьці», спасылаючыся на палітыкаў ПіС, заявіла: «Калі нам дашлюць рахунак, мы перашлём яго ў Бэрлін».

Моцны грамадзка-палітычны рэзананс амэрыканскага закону 447 у Польшчы, вымусіў Амбасадар ЗША выказаць сваю пазыцыю. Джорджэт Масбахэр заявіла, што закон не пагражае Польшчы ніякімі стратамі.

эж/IAR

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт