Logo Polskiego Radia
Print

Беларусі дом прадставіць культуру Беларусі на Варшаўскім міжнародным фэстывалі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2019 14:20
  • Варшаўскі міжнародны фэстываль.mp3
1-2 чэрвеня ў сталіцы Польшчы адбудзецца вялікі фэстываль прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
фота: International Festival of Warsaw

1-2 чэрвеня ў сталіцы Польшчы, Варшаве, адбудзецца вялікі Варшаўскі міжнародны фэстываль («International Festival of Warsaw» – Family picnic) прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Нашу краіну на фэсьце рэпрэзэнтуе Беларускі Дом у Варшаве.
Дзякуючы гэтаму фэстывалю Беларускі Дом пакажа народныя традыцыі і пазнаёміць з беларускай культурай. У прыватнасьці госьцяй ад Беларускага Дому на фэсьце будзе Алена Мікульчык – вядоўца, аўтарка кулінарных кніг. Таксама на фэсьце будзе з сваімі кнігамі па гісторыі Беларусі і сувэнірнымі жаўнерамі ВКЛ выдавец Раман Цымбераў. Карункавую біжутэрыю ручной працы прывязе Людміла Зах.
Пры гэтым Беларускі Дом у Варшаве заклікае суграмадзянаў далучацца да ўдзелу ў імпрэзе і зьвяртаецца па дапамогу.
«Да фэстывалю засталося ня так і шмат часу, а сродкаў на арганізацыю сьвята не хапае. Кошт удзелу ў мерапрыемстве (арганізацыйная аплата, кампэнсацыя арэнды намётаў і выдаткі на прыезд гасьцей) складаюць 5000 польскіх злотых (2700 беларускіх рублёў). На вялікі жаль, Беларускі Дом у Варшаве сёньня ня мае фінансавых магчымасьцяў цалкам заплаціць за ўдзел у Міжнародным мерапрыемстве», – адзначаецца на сайце арганізацыі.
Як дапамагчы Беларускаму Дому ў Варшаве, можна даведацца тут.

1-2 чэрвеня ў сталіцы Польшчы, Варшаве, адбудзецца вялікі Варшаўскі міжнародны фэстываль («International Festival of Warsaw» – Family picnic) прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Нашу краіну на фэсьце рэпрэзэнтуе Беларускі Дом у Варшаве, паведамляе Белсат.

Дзякуючы гэтаму фэстывалю Беларускі Дом пакажа народныя традыцыі і пазнаёміць з беларускай культурай. У прыватнасьці госьцяй ад Беларускага Дому на фэсьце будзе Алена Мікульчык – вядоўца, аўтарка кулінарных кніг. Таксама на фэсьце будзе з сваімі кнігамі па гісторыі Беларусі і сувэнірнымі жаўнерамі ВКЛ выдавец Раман Цымбераў. Карункавую біжутэрыю ручной працы прывязе Людміла Зах.

Пры гэтым Беларускі Дом у Варшаве заклікае суграмадзянаў далучацца да ўдзелу ў імпрэзе і зьвяртаецца па дапамогу.

«Да фэстывалю засталося ня так і шмат часу, а сродкаў на арганізацыю сьвята не хапае. Кошт удзелу ў мерапрыемстве (арганізацыйная аплата, кампэнсацыя арэнды намётаў і выдаткі на прыезд гасьцей) складаюць 5000 польскіх злотых (2700 беларускіх рублёў). На вялікі жаль, Беларускі Дом у Варшаве сёньня ня мае фінансавых магчымасьцяў цалкам заплаціць за ўдзел у Міжнародным мерапрыемстве», – адзначаецца на сайце арганізацыі.

Як дапамагчы Беларускаму Дому ў Варшаве, можна даведацца тут.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт