Logo Polskiego Radia
Print

Нядаўна ўпершыню за 5 гадоў сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Расеі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.06.2019 14:41
Галоўнай тэмай перамоў стала вяртаньне ў Польшчу абломкаў урадавага самалёта Ту-154М.
Абломкі прэзыдэнцкага самалёта ў смаленскім аэрапорцеАбломкі прэзыдэнцкага самалёта ў смаленскім аэрапорцеPolskie Radio/Włodzimierz Pac

Гэта яшчэ ні ў якім выпадку не нармалізацыя адносін, а таксама не адмова Польшчы ад падтрымкі Ўкраіны, але ўпершыню за апошнія пяць гадоў прадстаўнікі Варшавы і Масквы пачалі размаўляць – піша «Rzeczpospolita» пра сустрэчу ў Хэльсынкі міністраў замежных спраў Польшчы і Расеі Яцэка Чапутовіча і Сяргея Лаўрова. Размова адбылася яшчэ 17 траўня падчас саміту Рады Эўропы. Галоўнай тэмай перамоў стала вяртаньне ў Польшчу абломкаў урадавага самалёта Ту-154М, які разьбіўся больш за 9 гадоў таму пад Смаленскам. Бяз гэтага, а таксама без завяршэньня сьледзтва наконт прычын катастрофы і выключэньня ўдзелу ў ёй Масквы немагчымыя якія-небудзь рухі ў двухбаковых адносінах.

Як стала вядома выданьню, пасярэднікам паміж Расеяй ды Польшчай зьяўляецца Рада Эўропы, аднак тэма вельмі далікатная, таму на пытаньне журналістаў, ці генэральны сакратар структуры ўдзельнічаў у перамовах, яе прэс-сакратар адказаў, што ён ня можа ні пацьвердзіць, ні аспрэчыць.

Вядома аднак, што апошнім часам абломкі самалёта двойчы маглі агледзець польскія пракуроры, у Маскве пабываў таксама дырэктар Усходняга дэпартамэнту польскага МЗС. Калі б абломкі былі ўрэшце перададзеныя Польшчы, тады прэзыдэнт або прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі мог бы прыняць удзел у адзначэньні 75-ай гадавіны вызваленьня нямецкага канцлягера Аўшвіц у студзені будучага году, а таксама стаў бы магчымы прыезд у Смаленск у красавіку польскага прэзыдэнта на адзначэньне 10 гадавіны смаленскай авіякатастрофы.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт