Logo Polskiego Radia
Print

На канцэрце «Барды, шаптухі, партызанкі» выступілі беларускія музыканткі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.06.2019 16:57
  • канцэрт бардкі.mp3
На фэстывалі ў Варшаве сваю творчасьць прадставілі Кася Камоцкая, Лера Сом і Ана Жаданава.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакфота: Н. Грышкевіч/www.radyjo.net

Тры жанчыны-музыканткі, якія прадстаўляюць два пакаленьні беларускіх выканаўцаў, выступілі надоечы ў Варшаве на канцэрце ў рамках сустрэч з беларускім мастацтвам. Імпрэзу пад назваю «Няма дыму, ёсьць толькі сьвецкі на торце» наладзіў Тэатральны інстытут, а ў апошні дзень фэстывалю сваю творчасьць прадставілі Кася Камоцкая, Лера Сом і Ана Жаданава.

Кася Камоцкая – беларуская рок-князёўна, якой, па беларускіх мерках, недалёка ўжо да пэнсійнага ўзросту, захапляла сваім моцным, прыгожым голасам і сілаю слова. Яна выканала як старыя хіты, так і адносна новыя, менш вядомыя кампазыцыі. На тварах гледачоў яе сьпеў выклікаў розныя эмоцыі – адны ўсьміхаліся, магчыма, успамінаючы мінулае, сваю маладосьць у 90-ыя гады ў Беларусі, у іншых на вачах былі сьлёзы.

У Касі Камоцкай няма музычнай адукацыі, таму яна, па яе словах, ніколі не лічыла сябе прафэсійнай музыканткай, а апошнім часам яе больш займае дакумэнтальнае кіно, чым сьпеў. Звычайна яна займае пасаду прадзюсара, зрэдку сцэнарыста. Галоўныя тэмы стужак – палітычныя рэпрэсіі.

На канцэрце «Барды, шаптухі, партызанкі» выступілі таксама бардаўская выканаўца Лера Сом і Ана Жаданава, якая сьпявае па-расейску, гэта голас малодшага пакаленьня, які жыве паміж двума сьветамі: віртуальным і рэальным. Лера Сом, паэтка з Полацка, бард пакаленьня беларускага адраджэньня, чытала свае вершы і сьпявала.

Слухайце, калі ласка, рэпартаж у далучаным гукавым файле

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт