Logo Polskiego Radia
Print

Жанчыны зоймуць галоўныя пасады ў Эўразьвязе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.07.2019 14:39
Дзьве галоўныя пасады ў Эўразьвязе будуць займаць жанчыны. Гэта рэвалюцыйная сытуацыя.
Урсуля фон дэр Ляен Урсуля фон дэр Ляен PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Жанчыны зоймуць галоўныя пасады ў Эўразьвязе
Дзьве галоўныя пасады ў Эўразьвязе будуць займаць жанчыны. Гэта рэвалюцыйная сытуацыя.
Урсуля фон дэр Ляен стане кіраўніком Эўрапейскай Камісіі, а Крысьціна Лягард - кіраўніком Эўрапейскага банку. Так будуць выглядаць найважнейшыя зьмены ва ўладах супольнасьці, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Кандыдатуру Ўрсулі фон дэр Ляен падтрымала ўся Вышаградзкая група, у тым ліку Польшча.
„Яна крытычна выказваецца пра Расею. Выступае за ўзмацненьне абароннай палітыкі ЭЗ. Гэта для нас важныя аргумэнты”, - заявіў неафіцыйна адзін з польскіх дыпляматаў.
Для ўраду польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” таксама важным можа быць факт, што 60-гадовая жанчына-палітык прадстаўляе ХДС, то бок кансэрватыўныя сілы. У яе арыстакратычныя карані, яна маці семярых дзяцей.
Польскаму ўраду не перашкаджае нават нацыянальнасьць (яна - немка), што, на думку некаторых, празьмерна пашырае ўплыў нямецкай дзяржавы ў Эўразьвязе.
Аднак у Нямеччыне Ўрсуля фон дэр Ляен не карыстаецца асабліва станоўчымі ацэнкамі. Наадварот, яе лічаць некампэтэнтным міністрам. Таму для нямецкіх СМІ ейная кандыдатура была сюрпрызам.
Тым ня менш, фон дэр Ляен зьяўляецца блізкай супрацоўніцай нямецкай канцлеркі. Дастаткова ўспомніць, што яна займала пасаду міністра ва ўсіх урадах Ангелы Мэркель. Гэта лічыцца выключным выпадкам.
Кампраміс удалося дасягнуць таксама па справе кандыдатаў на іншыя важныя пасады ў ЭЗ. Між іншым, прэзыдэнтам Эўрапейскага цэнтральнага банку будзе францужанка Крысьціна Лягард, якая ў цяперашні час зьяўляецца выканаўчым дырэктарам Міжнароднага валютнага фонду.
Гэта азначае, што дзьве галоўныя пасады ў Эўразьвязе будуць займаць жанчыны. Паводле камэнтатараў, гэткую сытуацыю варта лічыць рэвалюцыяй, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Урсулa фон дэр Ляен стане кіраўніком Эўрапейскай Камісіі, а Крысьцін Лaгард - кіраўніком Эўрапейскага банку. Так будуць выглядаць найважнейшыя зьмены ва ўладах супольнасьці, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Кандыдатуру Ўрсулы фон дэр Ляен падтрымала ўся Вышаградзкая група, у тым ліку Польшча.

„Яна крытычна выказваецца пра Расею. Выступае за ўзмацненьне абароннай палітыкі ЭЗ. Гэта для нас важныя аргумэнты”, - заявіў неафіцыйна адзін з польскіх дыпляматаў.

Для ўраду польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” таксама важным можа быць факт, што 60-гадовая жанчына-палітык прадстаўляе ХДС, то бок кансэрватыўныя сілы. У яе арыстакратычныя карані, яна маці семярых дзяцей.

Польскаму ўраду не перашкаджае нават нацыянальнасьць (яна - немка), што, на думку некаторых, празьмерна пашырае ўплыў нямецкай дзяржавы ў Эўразьвязе.
Аднак у Нямеччыне Ўрсуля фон дэр Ляен не карыстаецца асабліва станоўчымі ацэнкамі. Наадварот, яе лічаць некампэтэнтным міністрам. Таму для нямецкіх СМІ ейная кандыдатура была сюрпрызам.

Тым ня менш, фон дэр Ляен зьяўляецца блізкай супрацоўніцай нямецкай канцлеркі. Дастаткова ўспомніць, што яна займала пасаду міністра ва ўсіх урадах Ангелы Мэркель. Гэта лічыцца выключным выпадкам.

Кампраміс удалося дасягнуць таксама па справе кандыдатаў на іншыя важныя пасады ў ЭЗ. Між іншым, прэзыдэнтам Эўрапейскага цэнтральнага банку будзе францужанка Крысьцін Лaгард, якая ў цяперашні час зьяўляецца выканаўчым дырэктарам Міжнароднага валютнага фонду.

Гэта азначае, што дзьве галоўныя пасады ў Эўразьвязе будуць займаць жанчыны. Паводле камэнтатараў, гэткую сытуацыю варта лічыць рэвалюцыяй, паведамляе „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт