Logo Polskiego Radia
Print

Урад Бразыліі дазваляе вырубаць Амазонскія лясы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.07.2019 12:02
Для Балсанару амазонскія гушчары, гэта дагэтуль нявыкарыстаны кірунак цывілізацыйнай экспансіі – павялічэньня пасяўных плошчаў соі, кіяхоў, гадоўлі быдла і разьвіцьця горнай прамысловасьці.
Foto: pixabay.com/CC0

Урад Бразыліі дазваляе вырубаць Амазонскія лясы, канстатуе Gazeta Wyborcza. Сёлета ў траўні было занатавана павелічэньня аб’мёму вырубкі на 35% ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам папярэдняга году. Аднак ужо ў чэрвені рост абм’ёму вырубкі перакрочыў 90%. Такія дадзеныя зьявіліся ў дасьледаваньні, якое апублікаваў бразыльскі Нацыянальны інстытут прасторавых дасьледаваньняў.
Вынікі дасьледаваньня адназначна дэманструюць, што незаконныя выпаленьне й вырубка амазонскіх джунглях радыкалізуецца, а найгоршае тое, што бразыльская дзяржава не рэагую на катастрафічную сытуацыю. У межах Фэдэральнай Рэспублікі Бразыліі знаходзіцца аж 60% самага вялікага ў сьвеце натуральнага абшару выдзяленьня кіслароду, гаворка ідзе пра трапічныя амазонскія джунглі.
Тым часам новы прэзыдэнт краіны праварадыкальны палітык Жаір Бальсанару змагаецца з абаронцамі прыроды, намагаецца зьменшыць плошчы рэзэрвацый тутэйшых і нацыянальных паркаў. Для Бальсанару Амазонія гэта не ўнікальны па разнастайнасьці флёры й фаўны абшар, і нават не магутны натуральны рэзэрвуар прэснай вады і вытворца агромністай колькасьці кіслароду. Для бразыльскага прэзыдэнта Балсанару Амазонскія гушчары, гэта дагэтуль нявыкарыстаны кірунак цывілізацыйнай экспансіі – павялічэньня пасяўных плошчаў соі, кіяхоў, гадоўлі быдла і разьвіцьця горнай прамысловасьці. Пра варварскую вырубку амазонскіх джунгляў пісала штодзённае выданьне Gazeta Wyborcza.

Сёлета ў траўні было занатавана павелічэньня аб’мёму вырубкі на 35% ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам папярэдняга году. Аднак ужо ў чэрвені рост абм’ёму вырубкі перакрочыў 90%. Такія дадзеныя зьявіліся ў дасьледаваньні, якое апублікаваў бразыльскі Нацыянальны інстытут прасторавых дасьледаваньняў.

Вынікі дасьледаваньня адназначна дэманструюць, што незаконныя выпаленьне й вырубка амазонскіх джунглях радыкалізуецца, а найгоршае тое, што бразыльская дзяржава не рэагую на катастрафічную сытуацыю.

У межах Фэдэральнай Рэспублікі Бразыліі знаходзіцца аж 60% самага вялікага ў сьвеце натуральнага абшару выдзяленьня кіслароду, гаворка ідзе пра трапічныя амазонскія джунглі.

Тым часам новы прэзыдэнт краіны праварадыкальны палітык Жаір Бальсанару змагаецца з абаронцамі прыроды, намагаецца зьменшыць плошчы рэзэрвацый тутэйшых і нацыянальных паркаў. Для Бальсанару Амазонія гэта не ўнікальны па разнастайнасьці флёры й фаўны абшар, і нават не магутны натуральны рэзэрвуар прэснай вады і вытворца агромністай колькасьці кіслароду.

Для бразыльскага прэзыдэнта Балсанару Амазонскія гушчары, гэта дагэтуль нявыкарыстаны кірунак цывілізацыйнай экспансіі – павялічэньня пасяўных плошчаў соі, кіяхоў, гадоўлі быдла і разьвіцьця горнай прамысловасьці. Пра варварскую вырубку амазонскіх джунгляў пісала штодзённае выданьне Gazeta Wyborcza.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт