Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскія дылемы ў Крыніцы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.09.2011 05:00
  • Эўрапейскія дылемы ў Крыніцы.mp3
7-9 верасьня ў польскім горадзе Крыніца адбудзецца XXІ эканамічны форум.

/

Ён будзе прысьвечаны пытаньням будучыні Эўропы, эканамічным ды палітычным выклікам.

Штогод у вядомым польскім горным курорце Крыніца-Здруй ладзіцца эканамічны форум з удзелам палітычнай ды бізнэс-эліты з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Яго нават называюць „сярэднеэўрапейскім Давосам”, параўноваючы з сусьветным форумам у швайцарскім Давосе. У гэтым годзе форум ладзіцца ў 21-ы раз. Ён прысьвечаны пытаньням будучыні Эўропы ды Эўрапейскага Зьвязу. Арганізатары хочуць абмеркаваць эканамічныя выклікі, якія стаяць перад Эўропай. Гэта патрэба супольнай эканамічнай палітыкі, мэханізмы каардынацыі ды ўзаемадапамогі ў рамках фінансавай пэрспэктывы ЭЗ на 2014-2020-я гады. Іншай важнай тэмай размоваў у Крыніцы будзе Ўсходняе партнэрства, эканамічнае ды палітычнае вымярэньне супрацы ЭЗ з Усхдоняй Эўропай. Сёньня сакрэты будучага форуму прыадкрывае ў размове з нашай рэдакцыяй Зыгмунт Бэрдыхоўскі, заснавальнік Эканамічнага форуму. Якія галоўныя акцэнты сёлетняга форуму?

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Гэта год, калі Польшча ўзначаліла Эўрапейскую раду, таму галоўным акцэнтам форуму будзе размова пра польскія прыярытэты Эўрапейскага старшынтва. Першы прыярытэт – эканамічны абсяг усходняга партнэрства. Мы заплянавалі дыскусіі з удзелам гасьцей з Украіны, Малдовы, Грузіі ды Армэніі, з Азэрбайджану. У сувязі з гэтым форум пройдзе пад моцным узьдзеяньнем таго, што будзе сказана падчас гэтых дыскусій. Мы будзем прыглядацца да таго, што робяць палітыкі ў Польшчы ды ў гэтых краінах.

Польшча хацела б, каб падчас польскага старшынства Ўкраіна падпісала дамову аб свабодным гандлі з ЭЗ. Ці магчымае збліжэньне Ўкраіны з ЭЗ?

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Мы хочам запрасіць як мага больш людзей да размоваў наконт эўрапейскай будучыні Ўкраіны ды будучыні Ўсходняга партнэрства. Гэта будуць палітыкі, чыноўнікі з Украіны ды Эўропы, напрыклад, былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі, старшыня Эўрапрлямэнту Ежы Бузэк, былы міністар замежных справаў Швэцыі, былы намесьнік старшыні Эўрапейскай камісіі – адным словам, цэлы спэктар эўрапейскіх палітыкаў, як былых, так і дзейных. Чым больш будзе гэткіх людзей, чым часьцей мы будзем размаўляць, тым большая будзе сьвядомасьць таго, наколькі важная ды істотная гэтая мэта.

Падчас гэтага форуму, у рамках польскага старшынства, упершыню адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя міністраў эканомікі Польшчы ды краінаў Усходняга партнэрства. Іншай інтрыгай форуму будзе ўдзел былога прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі. Польскі бок яе запрасіў.

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Гэтае мерапрыемства – сустрэчу міністраў рыхтуе польскі афіцыйны бок у рамках старшынства. Што тычыцца Цімашэнкі, мы заўсёды запрашаем цэлы спэктар украінскіх палітыкаў. Дарэчы, колькасьць украінскіх удзельнікаў форуму штогод павялічваецца. На маю думку, сёньня для Польшчы галоўным прыярытэтам павінны быць адносіны з Украінай, мы павінны ўсё зрабіць, каб гэтая дамова была падпісаная.

Нядаўна Ўкраіна й Беларусь адзначалі 20-годзьдзе незалежнасьці. Як вы ацэньваеце гэтае дзесяцігодзьдзе й якія пэрспэктывы на будучыню ў гэтых краінах? Ці будзе весьціся размова пра гэта ў Крыніцы?

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Я лічу, што гэта быў надзвычайны час для гэтых краінаў. Ніколі ў гісторыі, напрыклад, Украіна не разьвівалася так хутка й не ўмацоўвала сваю дзяржаўную незалежнасьць. Калі паглядзець на іншыя ўсходнеэўрапейскія ды цэнтральнаэўрапейскія краіны, то з-за розных памылак ды занядбаньняў вельмі шмат магчымасьцяў было страчана. Аднак аніводная краіна, якая прайшла праз трансфарамцыю, не праводзіла эканамічнай ды сацыяльнай палітыкі без памылак. Гэта немагчыма. Калі падвесьці вынікі мінулых гадоў, трэба спачатку зазначыць пазытыўны аспэкт. Раней не было гэтых дзяржаваў, цяпер яны зьявіліся. Ёсьць Канстытуцыя, дзяржаўнасьць. Гэтыя краіны не ствараюць пагрозы для Эўропы. Тут няма праблемаў нацыянальных меньшасьцяў, няма спрэчак памежных, няма праблемаў з арганізаванай злачыннасьцю. Разам з тым, шмат памылак пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Ня выкарыстана мноства магчымасьцяў ды страчана мноства часу.

Падобным чынам можна характаразаваць мінулыя 20 гадоў і Польшчы, лічыць Зыгмунт Бэрдыхоўскі.

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Што тычыцца Польшчы, я лічу, што таксама шмат чаго мы не змаглі зрабіць, многа было памылак і дрэнных рашэньняў. Аднак у выпадку Ўкраіны ды Польшчы, нягледзячы на памылкі, вынік гэтых гадоў пазытыўны.

З пэрспэктывы Варшавы, Брусэля можа здавацца, што мэханізмы, якія спрацавалі ў Цэнтральнай Эўропе, запрацуюць на ўсходзе Эўропы. Гэта ня так, лічыць польскі палітык і наш сёньняшні суразмоўца. Насельніцтва Ўкраіны ды Беларусі само павінна будаваць сваю дэмакратыю й рынак. Заўсёды варта памятаць пра кантэкст.

Падрыхтаваў Юры Ліхатровіч

Эўрапейскія дылемы ў Крыніцы

7-9 верасьня ў польскім горадзе Крыніца адбудзецца XXІ эканамічны форум. Ён будзе прысьвечаны пытаньням будучыні Эўропы, эканамічным ды палітычным выклікам.

Штогод у вядомым польскім горным курорце Крыніца-Здруй ладзіцца эканамічны форум з удзелам палітычнай ды бізнэс-эліты з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Яго нават называюць „сярэднеэўрапейскім Давосам”, параўноваючы з сусьветным форумам у швайцарскім Давосе. У гэтым годзе форум ладзіцца ў 21-ы раз. Ён прысьвечаны пытаньням будучыні Эўропы ды Эўрапейскага Зьвязу. Арганізатары хочуць абмеркаваць эканамічныя выклікі, якія стаяць перад Эўропай. Гэта патрэба супольнай эканамічнай палітыкі, мэханізмы каардынацыі ды ўзаемадапамогі ў рамках фінансавай пэрспэктывы ЭЗ на 2014-2020-я гады. Іншай важнай тэмай размоваў у Крыніцы будзе Ўсходняе партнэрства, эканамічнае ды палітычнае вымярэньне супрацы ЭЗ з Усхдоняй Эўропай. Сёньня сакрэты будучага форуму прыадкрывае ў размове з нашай рэдакцыяй Зыгмунт Бэрдыхоўскі, заснавальнік Эканамічнага форуму. Якія галоўныя акцэнты сёлетняга форуму?

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Гэта год, калі Польшча ўзначаліла Эўрапейскую раду, таму галоўным акцэнтам форуму будзе размова пра польскія прыярытэты Эўрапейскага старшынтва. Першы прыярытэт – эканамічны абсяг усходняга партнэрства. Мы заплянавалі дыскусіі з удзелам гасьцей з Украіны, Малдовы, Грузіі ды Армэніі, з Азэрбайджану. У сувязі з гэтым форум пройдзе пад моцным узьдзеяньнем таго, што будзе сказана падчас гэтых дыскусій. Мы будзем прыглядацца да таго, што робяць палітыкі ў Польшчы ды ў гэтых краінах.

Польшча хацела б, каб падчас польскага старшынства Ўкраіна падпісала дамову аб свабодным гандлі з ЭЗ. Ці магчымае збліжэньне Ўкраіны з ЭЗ?

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Мы хочам запрасіць як мага больш людзей да размоваў наконт эўрапейскай будучыні Ўкраіны ды будучыні Ўсходняга партнэрства. Гэта будуць палітыкі, чыноўнікі з Украіны ды Эўропы, напрыклад, былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі, старшыня Эўрапрлямэнту Ежы Бузэк, былы міністар замежных справаў Швэцыі, былы намесьнік старшыні Эўрапейскай камісіі – адным словам, цэлы спэктар эўрапейскіх палітыкаў, як былых, так і дзейных. Чым больш будзе гэткіх людзей, чым часьцей мы будзем размаўляць, тым большая будзе сьвядомасьць таго, наколькі важная ды істотная гэтая мэта.

Падчас гэтага форуму, у рамках польскага старшынства, упершыню адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя міністраў эканомікі Польшчы ды краінаў Усходняга партнэрства. Іншай інтрыгай форуму будзе ўдзел былога прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі. Польскі бок яе запрасіў.

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Гэтае мерапрыемства – сустрэчу міністраў рыхтуе польскі афіцыйны бок у рамках старшынства. Што тычыцца Цімашэнкі, мы заўсёды запрашаем цэлы спэктар украінскіх палітыкаў. Дарэчы, колькасьць украінскіх удзельнікаў форуму штогод павялічваецца. На маю думку, сёньня для Польшчы галоўным прыярытэтам павінны быць адносіны з Украінай, мы павінны ўсё зрабіць, каб гэтая дамова была падпісаная.

Нядаўна Ўкраіна й Беларусь адзначалі 20-годзьдзе незалежнасьці. Як вы ацэньваеце гэтае дзесяцігодзьдзе й якія пэрспэктывы на будучыню ў гэтых краінах? Ці будзе весьціся размова пра гэта ў Крыніцы?

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Я лічу, што гэта быў надзвычайны час для гэтых краінаў. Ніколі ў гісторыі, напрыклад, Украіна не разьвівалася так хутка й не ўмацоўвала сваю дзяржаўную незалежнасьць. Калі паглядзець на іншыя ўсходнеэўрапейскія ды цэнтральнаэўрапейскія краіны, то з-за розных памылак ды занядбаньняў вельмі шмат магчымасьцяў было страчана. Аднак аніводная краіна, якая прайшла праз трансфарамцыю, не праводзіла эканамічнай ды сацыяльнай палітыкі без памылак. Гэта немагчыма. Калі падвесьці вынікі мінулых гадоў, трэба спачатку зазначыць пазытыўны аспэкт. Раней не было гэтых дзяржаваў, цяпер яны зьявіліся. Ёсьць Канстытуцыя, дзяржаўнасьць. Гэтыя краіны не ствараюць пагрозы для Эўропы. Тут няма праблемаў нацыянальных меньшасьцяў, няма спрэчак памежных, няма праблемаў з арганізаванай злачыннасьцю. Разам з тым, шмат памылак пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Ня выкарыстана мноства магчымасьцяў ды страчана мноства часу.

Падобным чынам можна характаразаваць мінулыя 20 гадоў і Польшчы, лічыць Зыгмунт Бэрдыхоўскі.

Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Што тычыцца Польшчы, я лічу, што таксама шмат гаго мы не змаглі зрабіць, многа было памылак і дрэнных рашэньняў. Аднак у выпадку Ўкраіны ды Польшчы, нягледзячы на памылкі, вынік гэтых гадоў пазытыўны.

З пэрспэктывы Варшавы, Брусэля можа здавацца, што мэханізмы, якія спрацавалі ў Цэнтральнай Эўропе, запрацуюць на ўсходзе Эўропы. Гэта ня так, лічыць польскі палітык і наш сёньняшні суразмоўца. Насельніцтва Ўкраіны ды Беларусі само павінна будаваць сваю дэмакратыю й рынак. Заўсёды варта памятаць пра кантэкст.

Падрыхтаваў Юры Ліхатровіч








Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт