Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.09.2011 15:00
8 верасьня беларускія актывісты разам з украінцамі адзначаюць угодкі Аршанскай бітвы 1514 году.
У цэнтры Львова разгорнуты бел-чырвона-белыя сьцягі. Праграма сьвяткаваньня Дня беларускай вайсковай славы разьлічаная на ўвесь дзень. Заплянавана: Боская літургія, кантакты з жыхарамі Львова, сустрэча з дэпутатамі гарадзкога й абласнога саветаў, моладзевая акцыя салідарнасьці зь беларускім народам. Таксама адбудзецца ўрачыстая акадэмія, на якой будуць гаварыць пра гістарычнае мінулае. Выступяць украінскія й беларускія барды.
nn.by/яс