Logo Polskiego Radia
Print

Хто кіруе бюджэтам Белсату?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2011 18:30
гэта загаловак артыкулу, зьмешчанага на старонках выданьня „Rzeczpospolita”.

/

„Мяне пазбавілі паўнамоцтваў кіраваць Белсатам”, - напісала ўчора на Facebooku Агнешка Рамашэўска-Гузы, дырэктарка тэлеканалу.

Да гэтай пары пра ўсе выдаткі TV Белсат яна вырашала самастойна. Цяпер усялякія рашэньні павінна абмяркоўваць з вызначаным управай грамадзкага Польскага тэлебачаньня (TVP) намесьнікам Вальдэмарам Даманьскім. Гэта мянавіта яму ўлады грамадзкага тэлебачаньня даручылі кіраваць фінансамі незалежнай тэлевізіі для беларусаў.

„Гэта доказ недаверу ў дачыненьні да маёй асобы. Мяне паставілі перад фактам. Ніхто раней не абмяркоўваў са мной гэткага рашэньня, не пытаў пра маю пазыцыю”, – скардзіцца Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Прэс-сакратарка TVP Яанна Стэмпень-Рагаліньска тлумачыць, што Ўправа грамадзкага Польскага тэлебачаньня занепакоеная спосабам выдаткоўваньня фінансаў Беласту ды бачыць неабходнасьць рацыяналізацыі выдаткаў. Яна дадае, што спадар Даманьскі ня будзе ўмешвацца ў праграму.

„Усе праграмныя справы зьвязаныя зь фінансамі”, - адказвае на гэта Рамашэўска ды заяўляе, што зьвернецца па гэтай справе да Назіральнай рады TVP.

Кіраўнічна Белсату лічыць, што гэта чарговая атака на ейную асобу з мэтай прымусіць да адстаўкі. Яна падкрэсьлівае, што ад лістапада мінулага году паведамляла Ўправу TVP пра фінансавыя праблемы тэлеканалу.

У ліпені Рамашэўска-Гузы разам з журналістамі Белсату пратэставала супраць пакліканьня на пасаду ейнага намесьніка Вітальда Ляскоўскага. У вуніку Ляскоўскі быў зьняты з пасады, - нагадвае выданьне „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт