На летні адпачынак таньней зь немцамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
05.06.2012 16:01
Экскурсія ў нямецкім турбюро каштуе значна менш, чым у польскім.
Кошт экскурсіі на 20-30% большы чым год таму, адсутнасьць цікавых прапановаў lust minute, адмена ў апошнюю хвіліну некаторых напрамкаў адпачынку – сёлета адпачынак з польскімі турагенцтвамі выклікае адно толькі расчараваньне , - піша DGP. Турапэратары тлумачаць гэта складанай сытуацыяй на рынку, слабым попытам і высокім курсам эўра, які нібыта рашуча паўплываў на кошт пуцёвак. Аднак ці можна ім верыць, калі падобная экскурсія ў нямецкім турбюро каштуе значна менш, чым у польскім.
DGP праверыла, што ў сярэднім кошт пуцёўкі ў экзатычную краіну ў Нямеччыне каштуе на 20% таньней. А ў папулярныя эўрапейскія краіны нават на 40% таньней.
Тыдзень адпачынку на грэцкай выспе Родас у гатэлі са стандартам чатыры зоркі „ўсё уключана” для сям’і з адным дзіцём у нямецкім турбюро каштуе менш чым 5 тысяч злотых ($1470), у польскім турбюро за падобны адпачынак трэба заплаціць 8 тысяч злотых ($2350). Нямецкія турапэратары могуць вытаргаваць большыя скідкі, таму што за год яны адпраўляюць на адпачынак 35% грамадзтва, то бок 30 мільёнаў турыстаў. У Польшчы вакацыі за мяжой выбіраюць толькі 5% грамадзтва, то бок 2 мільёны чалавек.
Аднак не ва ўсіх выпадках немцы маюць лепшую прапанову. Напрыклад, у арабскія краіны больш выгадна адпраўляцца з польскім турбюро.
яс/Dziennik. Gazeta Prawna