Logo Polskiego Radia
Print

Аун Сан Су Чжы – сымбаль надзеі для ўсяго сьвету

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.08.2012 19:04
  • Аун Сан Су Чжы.mp3
Так вядомую ўсяму сьвету апазіцыянерку М’янмы назваў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Сан Су Чжы прыклад для дэмакратычных грамадзтваў, што дэмакратыю небаходна цаніць і для недэмакратычных, прыклад таго, як за яе змагацца бароцца. А за дэмакратыю ў сваёй каіне Сан Су Чжы змагалася больш за 15 год, і гэтая барацьба яшчэ ня скончылася.

Яна нарадзілася ў 1945 годзе ў горадзе Янгон. Яе бацька быў вядомым грамадзкім, палітычным і вайсковым дзеячам, які прычыніўся да атрыманьня М’янмай незалежнасьці. І нават узначаліў пераходны ўрад, але ў 1947 годзе ён разам зь іншымі сябрамі часовага ўраду быў забіты. Дзень яго сьмерці ў М’янме адзначаецца як дзень незалежнасьці краіны. Помнікі Аун Сану былі пастаўлены у шмат якіх гарадах краіны. Менавіта таму, вайсковыя ўлады М’янмы не асьмеліліся ліквідаваць апазыцыянерку.

У М’янме на працягу 20 год існаваў сацыялістычны аднапартыйны рэжым, падобны да кітайскага й савецкага.

Да 1988 году Сан Су Чжы вучылася і працавала за мяжоў, у ЗША й Англіі. Атрымала навуковую ступень доктара ва Ўнівэрсытэце ў Лёндане. Сан Су Чжы вярнулася ў Бірму ў 1988 годзе, калі ў краіне пачыналіся зьмены. 8 жніўня 1988 па краіне прайшлі дэманстрацыі з патрабаваньнямі дэмакратычных пераменаў. У гісторыю яны ўвайшлі як Паўстаньне 8888. Бо па будыйскай традыцыі гэта былі спрыяльныя лічбы.

Сан Су Чжы выступіла на мітынгу і адразу сталася нацыянальным лідэрам і нацыянальным сымбалем. Аднак дэманстрацыя была падаўлена вайскоўцамі, дзясяткі людзей былі забіты, а ў краіне ўсталявалася вайсковая хунта.

Палітычнай філязофіяй, на якой базавалася ў сваёй дзейнасьці Сан Су Чжы абапіралася на будызм, вучэньні Гандзі і Марціна Лютэра Кінга. У 1988 годзе яна сфарміравала адзіную апазыцыйную плятформу “Нацыянальную дэмакратычную лігу”. Папулярнасьць Сан Су Чжы стала рэальнай пагрозай для вайсковай хунты. І ў 1989 годзе яна была арыштавана й заключана пад хатні арышт.

Агульна пад хатнім арыштам яна была 15 год з кароткімі перапынкамі, яе арыштоўвалі 10 разоў. Дзеці й муж жылі ў Англіі. Улады М’янмы забаранялі ўезд яе сям’і ў М’янму, нават калі хворы на рак яе муж хацеў прыехаць і разьвітацца з жонкай. Улады спэцыяльна не давалі мужу візу, жадалі каб Сан Су Чжы выехала за мяжу сама. Яна адмаўлялася, бо была ўпэўнена ў тым, што ўлады яе больш ніколі не пусьцяць назад.

Па сутнасьці яна ахвяравала сваё прыватнае жыцьцё краіне. У 1990 годзе ёй прызначылі Нобэлеўскую прэмію міру, якую яна таксама не змагла атрымаць. Прэмію узялі яе дзеці.

Яе садзілі пад хатні арышт пад любым прэтэкстам. Так ў 2007 годзе, яе абвінавацілі ў тым, што яна не заплаціла падаткаў ад нобэлеўскай прэміі. У 2009 тэрмін яе зьняволеньня працягнулі яшчэ на некалькі год за тое, што малады амэрыканец Джон Етаў пераплыў возера, на якім стаяў дом Сан Су Чжы, каб папярэдзіць пра магчымы замах. Такім чынам Сан Су Чжы парушыла рэжым хатняга арышту.

Разам з гэтым улады праводзілі рэпрэсіі супраць насельніцвта, будыйскіх манахаў, студэнтаў. Краіна знаходзілася ў міжнароднай ізаляцыі. Але ізаляцыя і прэсынг з боку міжнароднай супольнасьці прывялі да таго, што ў 2010 годзе Сан Су Чжы была вызвалена. У першыню за 10 год яна змагла сустрэцца са сваімі дзецьмі.

На працягу двух апошніх год Сан Су Чжы змагла наведаць заходнія краіны, дзе яе сустракалі як вялікі сымбаль барацьбы за свабоду й за сваю краіну.

У 2012 годзе Сан Су Чжы выставіла сваю кандыдатуру на парлямэнцкіх выбарах.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт