Logo Polskiego Radia
Print

Праблемы „Раскосмасу”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2012 13:06
Расейскім касманаўтам не ўдалося запусьціць у космас чарговую ракету.

Паразай закончылася місія расейскай ракеты, якая мела вынесьці на арбіту тэлекамунікацыйны спадарожнік. Гэта яшчэ адна няўдача расейскага касьмічнага агенцтва „Раскосмас”.

Спроба запуску ракеты Пратон-М прайшла на бягучым тыдні з касмадрома Байканур у Казахстане. Не спрацаваў адзін з рухавікоў. У сувязі з гэтым на арбіту не былі вынесеныя два спадарожнікі - расейскі Экспрэс МД2 й інданэзійскі Тэлеком-3.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, Расея хоча прыпыніць палёты ракетаў тыпу Пратон.

Нагадаем, год таму ў аналягічных абставінах „Раскосмас” страціў спадарожнік Экспрэс-4. Паразай (ужо на пачатковым этапе) закончылася таксама місія ў раён Марса. Раней расейцы страцілі тры спадарожнікі, якія павінны былі стаць часткай Глябальнай навігацыйнай спадарожнікавай сыстэмы (ГЛОНАСС) - канкурэнта GPS. Не пашанцавала й са спробай запуску расейскага вайсковага спадарожніка.

Пакуль расейцам шанцуе выключна падчас місіяў караблёў Саюз і Прагрэс, якія лётаюць на Міжнародную касьмічную станцыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт