Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе чэмпіянат па кіданьні мабільных тэлефонаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.08.2012 16:07
Спаборніцтва адбудзецца 9 верасня на пляцоўцы за Нацыянальнай бібліятэкай. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

/

Паспаборнічаць у кіданьні мабільнага тэлефона прапануюць любому жадаючаму, незалежна ад полу, узросту й краіны пражываньня. Дастаткова наведаць мерапрыемства са старым мабільным тэлефонам.

Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў трох катэгорыях: кіданьне ў далечыню, кіданне на дакладнасьць і арыгінальнае кіданьне. У апошняй катэгорыі ўдзельнікам прапануюць ўразіць навакольных не далёкасьцю й дакладнасцю кідка, а ўласнай фантазіяй і знаходлівасьцю.

Упершыню чэмпіянат па кіданьні мабільных тэлефонаў у Беларусі прайшоў у верасьні 2003 года.

Рэкорд Беларусі па кіданьні мабільнага тэлефона застаецца нязьменным з 2007 года, калі Юры Тарасюк кінуў тэлефон на 94,41 м. Сярод жанчын далей за ўсё кінула Дар'я Дубовік. У 2010 годзе яе тэлефонны апарат праляцеў 60,1 м.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт