EN.WIKIPEDIA.ORG
Шмат у якіх былых пост-савецкіх рэспубліках, у тым ліку ў Беларусі, Расеі, Кіргізіі ён неаднаразова абвінавачваўся ў намаганьнях дэстабілізаваць унутрыпалітычную сытуацыю. Там дзе зараз яшчэ існуюць аўтарытарныя рэжымы прапаганда называе Сораса фінансавым донарам рэвалюцый.
Але акрамя сваіх дэмакратызатарскіх дзеяньняў ён вядомы яшчэ як фінансавы махінатар, якога называюць “чалавекам, які разбанкруціў банк Англіі”.
Нарадазіўся Джордж Сорас, альбо Шораш, у Вугоршчыне ў 1930 годзе ў габрэйскай сям’і. Яго бацька быў адвакатам і ўдзельнічаў у Першай Сусьветнай вайне супраць Расеі і нават патрапіў у расейскі палон, але здолеў уцячы. Бацька жадаў, каб сын атрымаў добрую адукацыю. Сам вучыў сына мове эспэранта.
Джорджу Сорасу было 13 год калі ў 1944 годзе Вугоршчына была акупавана гітлераўцамі. Яму і ягонай сям’і амаль цудам удалося перажыць нямецкую акупацыю й дэпартацыю.
Пасьля таго, як Вугоршчына перайшла пад кантроль СССР, Сорас эміграваў у Англію
Абылося гэта ў 1947 годзе. У Лёндане ён скончыў Вышэйшую школу эканомікі, атрымаў ступень доктара. Ягоным настаўнікам быў знакаміты філёзаф і палітоляг Карл Попер, які быў аўтарам канцэпцыі “адкрытага грамадзтва”.
Потым Джордж Сорас адчыніў свой уласны інстытут “Інстытут адкрытага грамадзтва”
Ён займаўся і зараз займаецца ўсебаковай падтрымкай разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў сьвеце.
Пакуль Сорас вучыўся ва ўнівэрсытэце ён працавай на чыгунцы, а таксама афіцыянтам, займаўся продажам розных рэчаў, пакуль не знайшоў працы ў банку. У 1953 годзе ўрэшце ён атрымаў працу ў банку “Зінгер і Фрідландэр”.
Сваю фінансавую кар’еру Сорас зрабіў у ЗША
Пачатак ягонай фінансавай кар’еры прыпадае на 1956 год, калі Сорас перабраўся ў ЗША, дзе пачаў працаваць у брокерскай фірме свайго сябра на Ўол-стрыт. Галоўнай ягонай дзейнасьцю было набыцьцё каштоўных папераў у адной краіне й продаж іх у іншай. Розьніца ў коштах была прыбыткам.
Фонд „Квантум”
У 1973 годзе Сорас адчыніў свой уласны прыватны фонд “Квантум”, які займаўся спэкуляцыямі каштоўнымі паперамі і гульнёй на фондавых біржах. Гэты фонд быў зьвязаны зь вядомай сям’ёй фінансітаў Ротшыльдамі. Дзякуючы дзейнасьці гэтага фонду, Сорас стаўся мільярдэрам.
Сорас на пачатку 90-ых меў дачыненьне да абвалу фунта стэрлінгаў.
16 верасьня 1992 году ў выніку спэкуляцыўных гульняў Сораса быў абвалены курс фунта стэрлінгаў у дачынененьні да нямецкай маркі. На працягу некалькіх гадоў Сорас скупляў фунты, а потым ў адзін дзень прадаў 5 мільярдаў фунтаў за 15 мільярдаў нямецкіх марак. Кошт фунтаў пайшоў у ніз, пасьля чаго Сорас пачаў іх скупаць па нізкіх коштах, і дзякуючы гэтаму зарабіў 1,5 мільярды даляраў. У Англіі 16 верасьня было названа “чорнай серадой”.
Сораса вінавацілі таксама ў азіяцкім валютным крызысе
У 1997 годзе прэм’ер-міністар Малайзіі абвінаваціў Сораса ў справакаваньні “азіяцкага валютнага крызысу”. Ён назваў Сораса “Габрэем, які запускае валютны абвал”.
Нягледзячы на свае фінансавыя спэкуляцыі й махінацыі, Сорас прадказаў глыбокі валютны крызыс. На пачатку 2008 году ён выдаў кнігу “Парадыгма фінансавага рынку”, дзе зазначыў, што за апошнія 25 год быў створаны агромісты фінансавы пузыр, які ў любым моманце можа разарвацца й знішчыць сучасную фінансавую сыстэму.
У 2011 годзе Сорас заявіў, што прыпыняе сваю фінансавую дзейнасьць.
Акрамя фінансавых гульняў Сорас займаўся дабрачыннасьцю й філантрапічнымі праектамі.
Адным з асноўных прыарытэтаў Сораса была дэмакратызацыя пост-савецкіх краінаў.
У 1993 годзе ён заснаваў “Інстытут адкрытае грамадзтва”, які штогод на сваю дзейнасьць атрымоўваў 500 млн. даляраў, Фонд Сораса, якая ў Польшчы выступае пад назвай Фонд Стэфана Баторага.
У 2007 годзе Сорас прафінансаваў спэцыяльны праект, які каштаваў 100 мільёнаў даляраў, накіраваны на развіцьцё інтэрнэт структуры ў расейскіх унівэрсытэтах.
Палітычная актыўнасьць
Сорас актыўна падтрымліваў грузінскую апазыцыю. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што менавіта гэта згуляла важную ролю ў Рэвалюцыі Ружаў у 2008 годзе.
Сорас быў моцным крытыкам Джорджа Буша-малодшага. У 2004 годзе ён выдаваў вялікія грошы на падтрымку супернікаў тагачаснага прэзыдэнта - дэмакратаў. Пазьней, крытыкуючы Буша, Сорас заявіў, што “ЗША – гэта адзіная перашкода на шляху да ўсталяваньня справядлівасьці на зямлі”. Ён казаў: “Адхіленьне Джорджа Буша ад улады, гэта галоўная мэта майго жыцьця, гэта справа жыцьця й сьмерці”.
Два гады таму ён выдаў 1 мільён даляраў на арганізацыю кампаніі па адмене забароны на паленьне марыхуаны ў штаце Каліфорнія.
Павал Усаў