Logo Polskiego Radia
Print

"Мястэчка G... ...і ваколіцы..."

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.10.2012 12:00
Выйшла новая кніга Віктара Шалкевіча.

/

У сэрыі "Кнігарня пісьменьніка" Саюзу беларускіх пісьменьнікаў выйшла новая кніга прозы вядомага барда й літаратара Віктара Шалкевіча, у якую ўвайшлі дзевятнаццаць апавяданьняў і п'еса.

"Гэта кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што безь людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю каменьня. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае… Яго даўно няма на мапах, тым ня менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас” – піша аўтар.

Летась у кніжнай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшла кніга Шалкевіча "Рэквіем па непатрэбных рэчах". Гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча: успаміны пра матацыкл «Усход -2М», радыёлу «Урал – 57″, тэлевізар «Атлант», бацькавы папругі – усё тое, што было ў дзяцінстве хлопчыка з заходнебеларускага мястэчка 1960-1970-х гадоў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт