Logo Polskiego Radia
Print

Марцін Лютэр Кінг

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.10.2012 18:30
  • Марцін Лютэр Кінг.mp3
Ён прысьвяціў сваё жыцьцё змаганьням за правы чалавека, за роўнасьць.

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org

Марцін Лютэр Кінг зьяўляецца адной са знакамітых постацяў ХХ стагодзьдзя, які прысьвяціў сваё жыцьцё змаганьням за правы чалавека, за роўнасьць у краіне, якая б выдавалася быць на самым версе дэмакратыі - у ЗША.

Для Марціна Лютэра Кінга магчымасьць таго, што чорнаскурыя грамадзяне змогуць ня толькі карыстацца ўсімі палітычнымі правамі, але і зоймуць найвышэйшае палітычнае становішча ў краіне, было марай. Але менавіта дзеля гэтай мары ён жыў, змагаўся і загінуў.

Нарадзіўся Марцін Лютэр Кінг ў сям’і пастара баптыйскай царквы ў 1929 годзе. Нягледзячы на тое, што ён выхоўваўся сярод вернікаў і хадзіў у нядзельную школу, ён не прымаў некаторых хрысьціянскіх догмаў, напрыклад, ня верыў у васкрасеньне Хрыста. Тым ня менш вырашыў паступіць у сэмінарыю.

У 1951 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра тэалёгіі, а ў 1953 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У гэты ж пэрыяд ажаніўся з Карэтай Скот. У сям’і Кінгаў нарадзілася чацьвёра дзяцей.

Яшчэ студэнтам Кінг прасякнуўся ідэямі Махатмы Гандзі, палітычнай барацьбы без насільля. Нават у 1959 годзе наведаў роднае месца Гандзі. Візыт у Індыю узмоцніў ягоныя погляды й погляды на палітыку.

Першыя сур’ёзныя крокі ў палітычным жыцьці былі ім зроблены ў 1955 годзе. 1 сьнежня 1955 году ў горадзе Мантгомеры Роза Паркер, чорнаскурая дзяўчына, была арыштавана паліцыяй за тое, што адмовілася саступіць месца ў аўтобусе, якія былі прызначаныя для белых. Як вынік “Нацыянальная асацыяцая садзейнічаньня разьвіццю чорнаскурага насельніцтва” арганізавала байкот грамадзкага транспарту, інакш кажучы адмовіліся карыстацца ім. Байкот цягнуўся год. Людзі ў знак салідарнасьці развозілі іншых на сваіх машынах бясплатна. Чорнаскурыя таксісты бралі за праезд у адзін бок 10 цэнтаў (кошт білету ў аўтобусе). Цэрквы чорнаскурых па ўсёй краіне арганізавалі збор грошай для падтрымкі байкоту.

У адказ белая супольнасьць пачала арганізоўваць псыхалягічны ціск. Дом Кінга быў падпалены, як і некалькі цэркваў, у якіх зьбіраліся чорнаскурыя. Кінг быў абвінавачаны ў тым, што перашкаджае весьці бізнэс, арыштаваны й прыгавораны да штрафу ў 500 даляраў, або да вязьніцы ў тэрміне на 1 год. Але пратэст разрастаўся й Кінга выпусьцілі праз 2 тыдні. Ён сказаў: “Я вельмі ганаруся сваім арыштам. Гэта злачынства, якое аб’яднае маіх суайчыньнікаў да барацьбы супраць нясправядлівасьці”. Байкот перамог і ў 1956 годзе сэгрэгацыя ў гарадзкім транспарце была адменена.

З гэтага моманту Кінг патрапіў пад пільнае вока ФСБ, якое пачало праслухоўваць яго тэлефон. Што цікава, дазвол на гэта даў генэральны пракурор Робэрт Кэнэдзі. Амэрыканскія ўлады падазравалі Кінга у супрацы з камуністамі, але гэтыя факты не падцьвердзіліся, тым ня менш праслухоўваньне працягвалася.

Рух за правы каляровага насельніцтва, супраць абмежаваньняў і сэгрэгацыі пачаў пашырацца й прыносіць свае плёны.

У 1963 годзе быў арганізаваны самы вядомы марш “Марш на Вашынгтон за працу й свабоду”. Мэтай маршу было прыцягненьне ўвагі фэдэральнага ўраду да праблемаў чорнаскрурага насельніцтва, асабліва на поўдні ЗША. У “Маршы” ўдзельнічала больш за 250 тыс. чалавек. Да таго моманту гэта была самая вялікая дэманстранцыя ў Вашынгтоне.

Марцін Лютэр Кінг выступіў са сваёй самай вядомай прамовай. “У мяне ёсьць мара”. Яна ўвайшла ў сьпіс найлепшых ў гісторыі сучасных прамоваў.

“У мяне ёсьць мара, што прыдзе дзень, калі наша нацыя дажыве да праўдзівага сэнсу свайго дэвізу: Мы лічым відавочным, што ўсе людзі створаны роўнымі.

У мяне ёсьць мара, што на чырвоных халмах Джорджыі прыдзе дзень, калі сыны былых нявольнікаў і сыны былых рабаўладальнікаў змогуць сесьці за сталом братэрства.

Я мару, што прыдзе дзень, калі нават штат Місысыпі, пустыны штат, які церпіць ад несправядлівасьці й прыгнёту, пераўтворыцца ў аазіс свабоды й справядлівасьці.

У мяне ёсць мара, што прыдзе дзень, калі чацьвёра маіх дзяцей будуць жыць у краіне, дзе іх будуць судзіць не па колеру скуры, а згодна з тым, што яны сой уяўляюць.”

Марш на Вашынгтон і прамова Марціна Лютэра Кінга пераўтварыла праблему свабод і правоў чалавека ў першасную ў ЗША.

У 1966 годзе адбылася першая афіцыйная сустрэча Марціна Лютэра Кінга з прэзыдэнтам Ліндэнам Джонсанам, дзе абмяркоўваліся шляхі вырашэньня існуючых праблемаў.

Акрамя барацьбы за правы чорнаскурых у ЗША, Марцін Лютэр Кінг актыўна выступаў супраць вайны ў В’етнаме. У сваёй прамове “Над В’етнамам” ён назваў ЗША “галоўным пастаўшчыком гвалту ў сьвеце”. А ўрад абвінавачваў у тым, што ён траціць грошы на вайсковыя праекты, а не на барацьбу зь беднасьцю.

У сакавіку 1968 году Кінг паехаў у Мэмфіс, штат Тэнэсі, каб падтрымаць страйк супрацоўнікаў шпіталю. Ён спыніўся ў гатэлі “Ларыян” ў пакоі 306. А 6 гадзіне раньніцы 4 красавіка ён быў застрэлены на балконе гатэлю.

Весткі пра забойства Кінга выклікалі мітынгі й бунты па ўсеё Амэрыцы. 7 красавіка быў абвешчаны днём нацыянальнага траўру.

Забойца Кінга Джэймс Эрл Рэй быў арыштаваны 2 месяцы пасьля забойства ў Лёндане, і быў асуджаны на 99 гадоў зьняволеньня.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт