Logo Polskiego Radia
Print

Найбуйнейшы бардэль будзе адкрыты ў Аўстрыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2012 18:05
Бардэль будзе здольны прыняць да тысячы наведвальнікаў у дзень.

/

У Аўстрыі бізнэсмэн Пэтэр Ляскарыс мае намер выдаткаваць 20 мільёнаў даляраў на будаўніцтва найбуйнейшага бардэля ў Эўропе, паведамляе “The Daily Telegraph”. Бардэль будзе здольны прыняць да тысячы наведвальнікаў у дзень.
Як адзначае выданьне, у распараджэньні кліентаў будзе 147 нумароў і паўтары сотні супрацоўніц. Перад бардэлем будзе адкрыта стаянка на 350 машын і адмысловым месцам для аўтобусаў. Ляскарыс распавядае, што яго ўстанова будзе ўяўляць сабой "пераход ад гастранома да супэрмаркета" ў індустрыі сэкс-турызму.

Кліентам будуць прапаноўваць такія забавы як традыцыйны сэкс, вечарынкі сьвінгераў, прадстаўленьні ды майстар-клясы зорак порна-індустрыі й многае іншае. Дадамо, што прастытуцыя ў Аўстрыі зьяўляецца легальнай, а дзейнасьць жрыц каханьня рэгулюецца законамі.

На сёньняшні дзень тытул найбуйнейшага ў Эўропе бардэля належыць гішпанскаму “дому каханьня”, які знаходзіцца ў каталёнскай правінцыі Жырона непадалёк ад мяжы з Францыяй.

korrespondent.net/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт