Logo Polskiego Radia
Print

Эндрака знайшоў тэст рака

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.11.2012 14:06
15-гадовы амэрыканец вынайшоў тэст, які дазволіць танна й хутка дыягназаваць некаторыя віды рака.

/

Цікавую інфармацыю падае „Gazeta Wyborcza”. 15-гадовы амэрыканец, у крыві якога цячэ й польская кроў, адкрыў просты й хуткі тэст, які дазваляе дыягназаваць рак падстраўнікавай залозы. Джэк Эндрака пачаў цікавіцца навукай, калі яму было толькі тры гады. Цяпер жа падлетак перамог у конкурсе маладых навукоўцаў сусьветнавядомай кампаніі Інтэль - Intel International Science and Engineering Fair. Створаны ім тэст можа ўратаваць жыцьцё соцен тысяч людзей, якія хварэюць ракам.

Пасьля таго, як блізкі сябар сям’і памёр ад рака падстраўнікавай залозы, Джэк пачаў цікавіцца, якім чынам дыягназаваць хваробу на раньняй стадыі. І знайшоў вельмі просты спосаб выкрыцьця аднаго зь бялкоў – мэзатэліну. Яго высокая канцэнтрацыя сьведчыць пра некаторыя віды рака. Тэст можна правесьці вельмі хутка – за 5 хвілін, ён у 400 разоў больш дакладны, чым ранейшыя тэсты, і ў 26 тысяч разоў таньнейшы.

Сам Джэк Эндрака гаворыць, што калі ў яго паявілася ідэя дыягнастычнага тэсту, ён выслаў 200 мэйлаў у розныя лябараторыі з просьбай, каб яму прадаставілі месца для працы над тэстам. І атрымаў толькі адно запрашэньне да супрацы. Празь некалькі месяцаў удалося стварыць тэст, які цяпер дазволіць танна й хутка дыягназаваць некаторыя ракавыя пухліны. Нагадаю – хлопцу 15 гадоў.

GW/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт