Logo Polskiego Radia
Print

Як ашукаць сьвятло?

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.11.2012 06:12
З фантазіі зрабіць рэальнасьць? Навукоўцы ўжо блізкія да стварэньня „заслоны нябачнасьці” або „шапкі-невідзімкі”.

Сумма


Мары пра тое, каб у патрэбны момант стаць нябачным, суправаджаюць чалавека ад старажытных часоў. У грэцкай міталёгіі бог падземнага сьвету Аід меў адмысловы шлем са скуры сабакі, які рабіў яго нябачным. Хто з нас ня чуў у дзяцінстве казак пра чароўны капялюш або плашч?


Першую сучасную „шапку-невідзімку” паказаў 10 гадоў таму японскі інжынер праф. Сусуму Тачы з Такійскага Ўнівэрсытэту. За плячамі чалавека ў паліто ён разьмясьціў камэру, а паліто было адначасова маніторам. Выява з камэры ззаду чалавека трапляла на манітор і чалавек у паліто быў „нябачным”.

Аналягічны прыём выкарыстоўваецца прыладаю пад назвай Adaptiv для маскаваньня баявых машын (BAE Systems). На брані танка адлюстроўваецца інфрачырвоная выява, зьнятая „з-за плячэй”. Такога танка, у выніку, проста ня бачна на прыцэльных прыстасаваньнях. Аднак вайскоўцы мараць аб тым, каб зрабіць тэхніку і салдат нябачнымі пры дзённым сьвятле.

Падставы для гэтага і іншых экспэрыментаў былі створаныя экспэртамі ў галіне нанатэхналёгіі. Менавіта яны далі фізыкам рэчывы, якія не існуюць у прыродзе, — г.зв. мэтаматэрыялы.

Для стварэньня „шапкі-невідзімкі” матэрыял, зь якога яна павінна быць выкананая, правінен праламляць сьвятло вакол аб'екта пад шапкаю, так як вада ў рацэ аплывае камень. Гэта можа дазволіць адмоўны паказальнік праламленьня электрамагнітных хваляў. Напрыклад, мы ведаем, што вясло ў вадзе прамое, але мы яго бачым так, як быццам бы яно было сагнутым. Гэта эфэкт праламленьня на мяжы двух асяродзьдзяў — вады і паветра. Тут паказальнік праламлення дадатны, калі б ён быў адмоўным, пагружанае ў ваду вясло мы б ўбачылі над паверхняй. У прыродзе гэта немагчыма, але ў лябараторных умовах гэта можа быць рэальным.

Сёлета група амэрыканскіх дасьледчыкаў з Тэхаскага Ўнівэрсытэту прадставіла цікавы трук з выкарыстаньнем мікрахваляў. Цыліндр, дыямэнтрам у 18 см, пакрылі плязмавым матэрыялам, які дазваляе маніпуляцыю ўласьцівасьцямі. Калі ў прадмета дакладна адваротная аптычная характарыстыка, чым у закрытага аб'екту, ён стварае свайго роду нэгатыў. Такім чынам дзьве хвалі перакрываюць адна другую і аб'ект становіцца нябачным. Гэты мэтад мае свой недахоп — заслона павінна быць старанна дапасаваная да характарыстыкі аб'екту, які будзе пад ёй схаваны.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт