Logo Polskiego Radia
Print

Rzeczpospolita: „Пратэстанты непажаданыя”

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 30.11.2012 17:31
  • carkva.mp3
Рашучая барацьба вернікаў за свой храм, іх галадоўкі выклікалі міжнародны рэзананс.

„Пратэстанты непажаданыя” – так свой артыкул пра Беларусь назвала „Rzeczpospolita”.

Вернікам менскай царквы „Новае жыцьцё”, якая належыць да Зьвязу цэркваў хрысьціянаў поўнага Эвангельля, пагражае высяленьне зь іх малітоўнага дому.
Гэта чарговая спроба расправы над беларускімі пратэстантамі, якія адкрыта крытыкуюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, — заяўляюць вернікі „Новага жыцьця”.

Судовы загад вызваліць памяшканьні будынку, пастаўленага на ўскрайку беларускай сталіцы, пратэстанцкая царква атрымала ў аўторак. Паводле дакумэнту, пастар царквы павінен 5 сьнежня перадаць будынак гарадзкім уладам. У іншым выпадку камунальныя службы Менску высяляць „Новае жыцьцё” сілаю.

— Мы параіліся і прынялі рашэньне, што не падпарадкуемся бязпраўнаму судоваму загаду, — сказаў журналісту польскай газэты сябра рады супольнасьці „Новага жыцьця” і яе праўнік Сяргей Луканін. У ягонай ацэнцы, загад высяленьня — гэта праяў імкненьня ўладаў узяць беларускіх пратэстантаў пад палітычны кантроль.

— Не таямніца, што рэжым узяў пад татальны кантроль праваслаўную царкву, нашыя каталіцкія браты таксама паводзяць сябе асьцярожна, бо многія сьвятары маюць польскае грамадзянства і могуць атрымаць загад пакінуць Беларусь. І атрымліваецца, што сярод беларускіх хрысьціянаў толькі пратэстанты найвастрэй крытыкуюць рэжым за рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянаў і за парушэньні правоў чалавека, — падкрэсьлівае Луканін.

Аднак фармальнай прычынаю высяленьня „Новага жыцьця” не былі палітычныя погляды пастара царквы або яе вернікаў. Вайна ўладаў з пратэстантамі пачалася сем гадоў таму. Тады ўлады Менску адмовілі царкве ў праве карыстацца зямлёю, на якой стаіць малітоўны дом. Зрэшты, ён знаходзіцца ў адраманатаваным вернікамі былым калгасным кароўніку.

Рашучая барацьба вернікаў за свой храм, іх галадоўкі выклікалі міжнародны рэзананс. У сьнежні 2009 году іх падтрымаў Эўрапейскі Парлямэнт. Афіцыйныя дэклярацыі падтрымкі „Новага жыцьця” ў змаганьні за малітоўны дом гучаць з боку і беларускіх, і замежных пратэстанцкіх супольнасьцяў, перасьлед хрысьціянаў асуджаюць таксама беларускія апазыцыйныя партыі.

У Беларусі налічваецца агулам блізу 100 тысяч вернікаў-пратэстантаў, прыгадвае чытачам газэты „Rzeczpospolita” яе гарадзенскі карэспандэнт Анджэй Пісальнік.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт