Logo Polskiego Radia
Print

9.02.1897 - першы перапіс насельніцтва ў Расеі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.02.2013 08:00
  • 9.02.1897.mp3
Беларусы складалі 5,5 млн.

/

Гэты перапіс даў больш-менш агульны малюнак этнічнага, моўнага складу Расейскай імпэрыі. Палажэньне аб перапісе было зацьверджана імпэратарам Мікалаем ІІ, усе асноўныя працы па арганізацыі й правядзеньні перапісу было ўскладзена на Галоўную перапісную камісію.

У адпаведнасьці з вынікамі перапісу, колькасьць насельніцтва складала 125 640 021 чалавек. Дамінуючай групай былі сяляне, у гарадах жыло толькі 13% насельніцтва. Шляхта, якая ў той час была надзелена ўсімі правамі й кіравала дзяржавай, складала толькі 1,5%.

Перапісам быў ахоплены таксама цар

Цікава, што калі імпэратара Мікалай ІІ запаўняў анкету, то ў рубрыцы «род занятак» напісаў: "Гаспадар зямлі Рускай".

У пяцёрку найбуйнешых гарадоў царскай Расеі ўваходзілі акрамя Масквы й Пецярбурга, Варшава, у якой жыло 683 тыс. чалавек і Лодзь з 314 тыс. чалавек. У Менску на той час было 90 тыс. жыхароў.

Перапіс паказаў узровень пісьменнасьці ў Расеі

Ён быў адным з самых нізкіх у Эўропе. 78% жыхароў было непісьменных, пры чым падчас перапісу ставілася пытаньне: „ці вы ўмееце чытаць” і па гэтым акрэсьлівалася, што чалавек пісьменны. Толькі 43% дзяцей ад агульнай колькасьці хадзілі ў школу.

У перапісе гаварылася таксама пра моўныя групы – не нацыянальныя меншасьці а менавіта моўныя групы

На чацьвёртым месцы былі беларусы. Агульная колькасьць людзей, якія карысталіся беларускай мовай было 4.3%. Калі пералічыць на колькасьць людзей гэта каля 5,5 мільёнаў чалавек. Амаль столькі ў Расейскай імпэрыі было габрэяў - 4,0%.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт