Logo Polskiego Radia
Print

Лязэр для выяўленьня хвaрoб садавіны й агародніны

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 24.02.2013 06:02
Лязэрныя сканэры, якія выяўляюць хваробы ў садавіне й агародніне, распрацаваныя дасьледнікамі зь Інстытуту аграфізыкі Польскай акадэміі навук у Любліне.

/


Лязэрныя сканэры, якія выяўляюць хваробы ў садавіне й агародніне, распрацаваныя дасьледнікамі зь Інстытуту аграфізыкі Польскай акадэміі навук у Любліне.

"Гэтая прылада дазваляе ацэньваць стан садавіны і агародніны безь зьнішчэньня — іх ня трэба разразаць, раздрабняць, падвяргаць ўзьдзеяньню розных хімічных рэчываў. Плады асьвятляюцца лязэрам, на экране кампутара зьяўляецца гэтак зв. плямкавая выява, атрыманая з адлюстраваньня сьвятла — і з паверхні плоду, і зь яго ўнутраных пластоў. Гэта дапамагае выявіць розныя шкодныя працэсы, хваробы або пашкоджаньні нават на этапе, калі яны яшчэ ня бачныя голым вокам.

Варта адзначыць, што адпаведна падабраная магутнасьць пучка лязэрных прамянёў не награвае паверхні, таму прылада не прыводзіць да пашкоджаньня пладоў.

Люблінскія дасьледнікі распрацавалі тры прататыпы, якія ўсё яшчэ тэстуюцца ў лябараторыях. Асноўны кірунак прац на сёньняшнім этапе — гэта мініятурызацыя і павышэньне якасьці адлюстраванай выявы садавіны ці гародніны, каб прыладаю можна было карыстацца, напрыклад, у садах, сартавальнях і на фруктовых складах.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт