Грошы пад матрацам, а ня ў банку
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
17.03.2013 14:14
Бізнэсовец з Саламанкі пачаў вырабляць матрацы з сэйфам.
Bild: en.wikipedia.org
Палякі трымаюць ашчаднасьці ў славутай шкарпэтцы, а гішпанцы -- пад матрацам. Бізнэсовец з Саламанкі пачаў вырабляць матрацы з сэйфам. Ідэя нарадзілася пасьля таго, як ён прачытаў, што больш за 80 адсоткаў насельніцтва не давярае банкам.
Ашчадная каса "Матрац" -- так гішпанскі прадпрымальнік назваў свой прадукт, а на вэб-сайце ён піша, што ў ягонай касе ня трэба плаціць за абслугоўваньне рахунку, банку не пагражае скандал або банкруцтва, а сам матрац экалягічна чысты і даражэйшы за звычайны ўсяго на 15 адсоткаў. Пры гэтым у ім збоку ўстаноўлены сучасны бясьпечны сэйф.
Паводле апошняга апытаньня, праведзенага Гішпанскім інстытутам статыстыкі, усяго 18 адсоткаў рэспандэнтаў не губляюць даверу да банкаў. Варта адзначыць, што ў ніводнай іншай краіне Эўропы не заўважана настолькі дрэнных водгукаў аб дзейнасьці фінансавых устаноў.
эб