Што пісалі ў тастамэнтах беларусы 500 гадоў таму?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
27.03.2013 12:36
Гісторык Вольга Бабкова распавядае пра кнігу тастамэнтаў XVI стагодзьдзя.
У Менску выйшла з друку кніга “Тастамэнты шляхты й мяшчан Беларусі другой паловы XVI стагодзьдзя”, якую склалі супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Пра што пісалі беларусы ў сваім апошнім у жыцьці дакумэнце?
Адная са складальніц кнігі, загадчыца аддзела старадаўніх актаў Вольга Бабкова захапляецца тастамэнтамі здаўна. Спадарыня Вольга кажа, што ў гэтых дакумэнтах, дзякуючы падрабязнасьці апісаньняў, можна дазнацца і пра тагачасную моду, і пра тагачасныя норавы. У кнізе, апроч іншага, ёсьць і тастамэнты вядомых асобаў – жонкі Льва Сапегі, маці Сафіі Слуцкай…
У тастамэнце чалавек часта пазначаў, дзе ён хоча быць пахаваны. І тут сустракаюцца напраўду загадкавыя рэчы, як, напрыклад, жаданьне быць пахаваным пры дарозе пад ігрушай. Часам тастамэнты, кажа Вольга Бабкова, сваім красамоўствам нагадваюць народныя казкі. Тастамэнты – гэта чалавечыя лёсы, гісторыі асобна ўзятых сем’яў, зь якіх складаецца гісторыя ўсяго народу. Чытаем з Вольгай Бабковай тастамэнт менскага аптэкара Матыса Чаховіча…
КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ПОЎНУЮ ВЭРСІЮ Ў ДАЛУЧАНЫМ ГУКАВЫМ ФАЙЛЕ
Арцём Багданаў, Менск