Logo Polskiego Radia
Print

Ці магчыма жыць без хлусьні?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.04.2013 14:22
Чалавек хлусіць ад 2 да 200 разоў у дзень.

Журналістка выданьня Анна Сьмігулец спрабавала пражыць тыдзень без хлусьні. Калі доктар Томаш Віткоўскі, аўтар кніжкі “Псыхалёгія хлусьні”, даведаўся пра яе экспэрымэнт, сказаў толькі “Спачуваю”. І сапраўды, праз тыдзень яна вырашыла, што калі б была прымушаная казаць толькі праўду, то яна была б адзінокая, бо ніхто б з ёй ня вытрымаў, беспрацоўная, паколькі наймальнік бы яе звольніў, ды бяздомная, бо аніводзін банк не выдаў бы ёй крэдыту на кватэру.

Чалавек хлусіць ад 2 да 200 разоў у дзень, у залежнасьці ад характару. Хлусьня ўпісана ў наша жыцьцё, гэта частка нашай мовы й паводзінаў. Сказаць, што хлусіць дрэнна, гэта тое ж самае, што сказаць, быццам бы хадзіць дрэнна. Думаючы пра хлусьню, мы найчасьцей маем на ўвазе гэтак званую маніпуляцыйную хлусьню, якой карыстаемся, калі хочам дасягнуць нейкую карысьць. Але абсалютная бальшыня хлусьні – гэта ветлівая хлусьня, гэтак званая белая няпраўда, якой мы карыстаемся, каб не пакрыўдзіць іншых асобаў або сябе. Цяжка сябе ўявіць, што людзі маглі б жыць зусім без хлусьні, - адзначае Томаш Віткоўскі. Таму што ня кожная няпраўда дрэнная.

„Gazeta Wyborcza”/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт