Logo Polskiego Radia
Print

Невядомы лёс пазычаных у СССР грошай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.04.2013 15:22
ПАРП узяла ў КПСС 1,2 млн даляраў. Дзе яны?

/

Незадоўга да роспуску Польскай аб’яднанай рабочай партыі (польскі адпаведнік КПСС) яе кіраўнік Мечыслаў Ракоўскі (першы сакратар партыі) узяў вялікую пазыку ў таварышаў з Масквы: 1,2 млн даляраў і паўмільёна злотых – паведамляе „Dziennik – Gazeta Prawna”. Да гэтага часу не ўдалося да канца высьветліць, што сталася з гэтымі грошамі.

Пазыку зацьвердзіў сам генэральны сакратар КПСС Міхаіл Гарбачоў. Ракоўскі пацьвярджае, што грошы ён атрымаў – наяўнымі. Частка пайшла на друкаваны ворган партыі “Трыбуна” (300 тыс. даляраў), частка (200 тыс.) – на дапамогу звольненым дзеячам. А 600 тыс. ён аддаў Янаеву.

Але, згодна з інфармацыяй ад савецкіх крэдытадаўцаў, у справу быў умешаны Лешак Мілер, які зьяўляецца цяпер старшынём партыі Саюз левых дэмакратычных вілаў. Ні прэсе, ні пракуратуры не ўдалося выясьніць, якая была роля Мілера й ці нейкая частка сродкаў не засталася на прыватных рахунках, ці была вернута ўся сума, на што пайшлі “маскоўскія грошы” і ўвогуле навошта іх пазычалі. А нішто так не псуе дзяржаву, як адсутнасьць памяці пра скандалы – падсумоўвае артыкул у выданьні „Dziennik – Gazeta Prawna” Малгажата Вэрнэр.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт