Logo Polskiego Radia
Print

Хуткасьць нараджэньня сьвяцілаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.06.2013 05:12
Навукоўцы вызначылі хуткасьць нараджэньня сьвяцілаў у самых старажытных зорных ясьлях.
pixabay.com

/



Найбуйнейшы ў сьвеце наземны радыётэлескоп ALMA дапамог вызначыць, што ў самых старажытных галяктыках, якія існавалі ў раньнім узросьце Сусьвету, зоркі нараджаліся ў некалькі тысяч разоў хутчэй, чым у нашым Млечным шляху. Пра гэта навукоўцы заявілі на штогадовай сустрэчы Канадзкай астранамічнай супольнасьці ў Ванкувэры.

«Мы хацелі б зразумець, як у гэтых галяктыках фармаваліся зоркі з такой надзвычай высокай хуткасьцю, літаральна празь імгненьні пасьля Вялікага выбуху», - заявіў Скот Чапман з унівэрсытэту Далхаўзі (Канада).

Чапман і ягоnyja калегі назіралі за samymi старажытнымі галяктыкамі Сусьвету, аддаленымі ад нас на 12 мільярдаў сьветлавых гадоў і больш, выкарыстоўваючы фэномэн гэтак званага «гравітацыйнага лінзаваньня» - скрыўленьня прамянёў сьвятла скопішчамі матэрыі вялікай масы, у тым ліку й цёмнай матэрыі. У якасьці такой лінзы звычайна выступаюць буйныя «сем’і» некалькіх галяктык або звышмасыўная чорныя дзіркі на шляху паміж крыніцай сьвятла і Зямлёй.

Аўтары артыкула выявілі некалькі дзясяткаў такіх «лінзаў», назіраючы за начным небам пры дапамозе радыётэлескопu SPT, разьмешчанага ўнутры палярнай станцыі Амундсэн-Скот на паўднёвым полюсе Зямлі. Затым навукоўцы пры дапамозе тэлескопu ALMA ацанілі памеры галяктык і вызначылі хуткасьць фармаваньня зорак ўнутры іх па лініях угарнага газу ў іх спэктры.

Аказалася, што гэтыя галяктыкі ў некалькі разоў пераўзыходзілі Млечны шлях па памерах і сьвяцільнасьці, а зоркі ў іх фармаваліся са звышвысокай хуткасьцю – больш за 4 тысячы сонцападобныx сьвяцілаў у год. Для параўнаньня, у нашай Галяктыцы за год зьяўляецца менш за адну такую зорку. Як сьцьвердзілі навукоўцы, прычынай гэтага можа служыць незвычайна вялікая доля цёмнай матэрыі ў масе старажытных галяктык. У сваіх наступных працаx астраномы паспрабуюць знайсьці прычыны гэтага фэномэну.

РИА Новости/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт