Чаго нельга казаць пра трансплянтацыю
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
05.08.2013 14:22
Законы аховаўюць донараў і атрымальнікаў, паколькі цяжка прадбачыць, чым магла б закончыцца іх сустрэча.
foto: PAP/Andrzej Grygiel
У Польшчы, таксама, як у іншых краінах, пэрсанальныя дадзеныя донара ворганаў зьяўляюцца тайнымі – нагадвае „Gazeta Wyborcza”. Законы аховаўюць донараў і атрымальнікаў, паколькі цяжка прадбачыць, чым магла б закончыцца іх сустрэча. Гэтае права было парушана пры першай у Польшчы перасадцы твару. Лекары паведамілі СМІ, што донар жыў на ўсходзе Польшчы, паказалі яго здымак, а жоўтая прэса знайшла маці мужчыны, які загінуў у выніку нешчасьлівага выпадку, а жанчына згадзілася аддаць твар сына. Яго атрымаў мужчына, якому машына для рэзкі камня ампутавала вялікую частку твару.
Выданьне “Super Express” надрукавала словы маці донара, што яна б хацела пацалаваць твар свайго сына. Ён такі падобны. А на наступны дзень газэта паведаміла, што маці донара ледзьве зводзіць канцы з канцамі, яна нават ня можа сабе дазволіць паставіць помнік на магіле сына. Гэта намёк, што атрымальнікі ворганаў маглі б дапамагчы ў матэрыяльным пляне старой жанчыне. Іншыя пацыенты ня ведаюць, чые сэрца або нырку яны атрымалі, таму зварот накіраваны галоўным чынам да атрымальніка твару. Гэта скандал, наступствы якога пакуль немагчыма прадбачыць.
Калі ў аўторак Гжэгаж, якому перасадка твару ўратавала жыцьцё, выходзіў са шпіталя, яго сястра прасіла СМІ яго не турбаваць. І таму журналісты зноў зьвярнуліся да маці донара твару. Яе згода на трансплянтацыю ворганаў сына не была зьвязана абсалютна зь ніякай матэрыяльнай карысьцю. Калі цяпер газэты пішуць пра грошы на помнік сына, гэта ставіць яе ў нязручнай сытуацыі. Яна павінна атрымаць дапамогу, але толькі псыхалягічную пасьля страты адзінага дзіцяці.
Польскія лекары паказалі сапраўднае майстэрства падчас першай перасадкі твару. Удалося скардынаваць працу некалькіх дзясяткаў людзей. Гэта вялікі посьпех. Згода на такія апэрацыі будзе таксама залежаць ад таго, як будзе разьвівацца гісторыя першай трансплянтацыі. Журналістам нельга гэтай гісторыі сапсаваць.
Gazeta Wyborcza/нг