Logo Polskiego Radia
Print

Лямпы блакітнага і белага колеру выклікаюць дэпрэсію

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 24.08.2013 07:12
Дасьледнікі рэкамендуюць выключаць ноччу экраны кампутараў, тэлевізараў і іншыя крыніцы сьвятла.

/

Праца або чытаньне пры сьвятле лямпаў з блакітным і белым сьвятлом можа прыводзіць да разьвіцьця дэпрэсіі, а чырвонае сьвятло і цемра менш за ўсё адбіваюцца на настроі, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у Journal of Neuroscience.

"Знаходжаньне ў асьветленым памяшканьні ноччу можа прывесьці да таго, што вобласьці мозгу, якія рэгулююць настрой, будуць атрымліваць сыгналы ў той час сутак, калі яны не павінны гэтага рабіць. Магчыма таму начное асьвятленьне прыводзіць у некаторых людзей да дэпрэсіі", - патлумачыла Трэйсі Бэдрозіян (Tracy Bedrosian) зь Інстытуту біялягічных дасьледаваньняў Салка ў Сан-Дыега (ЗША).

На сятчатцы вока знаходзіцца гэтак званыя гангліянарныя клеткі. Яны ўспрымаюць сьвятло і выкарыстоўваюць яго для рэгуляваньня біялягічных "гадзін" арганізму. Існуюць доказы таго, што гэтыя клеткі могуць быць зьвязаныя з абласьцямі мозгу, якія кіруюць нашым настроем і эмоцыямі.

Група навукоўцаў пад чале з Трэйсі Бэдрозіян прасачыла, як асьвятленьне рознага колеру ўплывае на паводзіны хамячкоў. Яны змушалі зьвяркоў праводзіць ночы ў розных умовах: адзін тыдзень у цемры, пазьней па тыдні пры белым, чырвоным і цьмяным блакітным сьвятле. Затым у хамячкоў правяралі настрой, наліўшы ім у кармушку салодкі сыроп, які яны п'юць менш ў прыгнечаным стане.

Вынікі паказалі, што найбольш салодкай вады хамячкі выпівалі, калі начавалі ў цемры або з чырвоным сьвятлом, а блакітны і белы колеры псавалі ім настрой. Параўноўваючы структуру некаторых абласьцей мозгу зьвяркоў навукоўцы выявілі, што нэйроны дэпрэсіўных хамячкоў адносна дрэнна злучаліся адзін з адным. Дадзеная асаблівасьць раней была прызнаная як доказ разьвіцьця дэпрэсіі, што ў выніку пацьвердзіла слушнасьць высноваў навукоўцаў.

Аўтары артыкулу зазначаюць, што колер асьвятленьня можа ўплываць і на настрой людзей, у прыватнасьці гэта тычыцца тых, хто працуе ў начную зьмену. Таксама навукоўцы рэкамэндуюць выключаць уначы экраны кампутараў, тэлевізараў і іншыя крыніцы сьвятла.

РИА Новости/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт