Вайда атрымае спэцыяльную прэмію кінафэсту ў Венэцыі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
28.08.2013 13:24
У Венэцыі пачынаецца 70-ы Міжнародны кінафэстываль.
У рамках фэсту адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня выдатнага польскага рэжысёра Анджэя Вайды спэцыяльнай прэміяй і званьнем, якімі ганаруюцца «легенды сусьветнага кіно".
Дырэктар Венэцыянскага кінафэстывалю Альберта Барбэра абгрунтоўваючы ўзнагароду, сказаў, што Анджэй Вайда - гэта рэжысёр, які ўмее паставіць самыя важныя й ключавыя пытаньні, якія тычацца гісторыі сваёй краіны, а тым самым ўсёй Эўропы, якія схіляюць да развагаў аб вырашальным саюзе паміж лёсам асобы й цэлага народа, паміж непакоем, часта уласьцівым прызначэньню людзей, і цяжарам агульных задач, якія яны закліканы выканаць”.
У Венэцыі Анджэй Вайда прэзэнтуе свой апошні фільм. Стужка “Валэнса. Чалавек з надзеі” прысьвечаная экс-прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсе й прафсаюзу “Салідарнасьць”.
дг