Logo Polskiego Radia
Print

15 тысяч японак пацярпелі ад адбельваючых крэмаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 24.10.2013 13:12
Японскія карыстальнікі скардзяцца на крэмы Kanebo, якія ўтрымліваюць адбельваючае рэчыва «рададэнол».

/

Больш за 15 тысяч жанчын пацярпелі ў выніку выкарыстаньня крэмаў для адбельваньня скуры, вырабленых японскім касмэтычным канцэрнам Kanebo, паведамляе MedicalXpress са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

У Kanebo паведамілі, што кампанія атрымала ўжо 15192 скаргі ад японскіх карыстальнікаў 54 відамі прадукцыі, якія ўтрымліваюць распрацаванае кампаніяй адбельваючае рэчыва «рададэнол». Kanebo атрымала ліцэнзію міністэрства аховы здароўя Японіі на гэтую субстанцыю яшчэ ў 2008 годзе. Усе пацярпелыя скардзяцца на зьяўленьне на скуры белых плям. Прыкладна ў траціны сымптомы расцэньваюцца як сур'ёзныя ўчасткі дэпігмэнтацыі, дыямэнтрам да пяці і больш сантымэтраў.

Акрамя спажыўцоў унутры Японіі, аналягічныя скурныя рэакцыі зафіксаваныя таксама ў 70 грамадзян замежных дзяржаў - Тайваню, Ганконгу, Паўднёвай Карэі і Тайлянду.

Скаргі на сваю прадукцыю Kanebo пачала атрымліваць на працягу апошніх двух гадоў, аднак наяўнасьць праблемы прызнала толькі летам 2013 года, калі ў ліпені адклікала з продажу ва ўсім сьвеце касмэтычныя сродкі з утрыманьнем рададэнолу. Кампанія ўжо заявіла, што аплоціць выдаткі на лячэньне спажыўцам, на скуры якіх дэпігмэнтацыйныя плямы застануцца нават пасьля зьмены крэму.

Адбельваючыя касмэтычныя сродкі вельмі папулярныя сярод азіяцкіх жанчын, якія імкнуцца асьвятліць тон сваёй скуры. У Эўропу такога віду прадукцыя Kanebo не пастаўляецца.

эб/medportal.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт