Інтэрнэт-сайты патрыманых рэчаў узрастаюць у сілу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        18.03.2014 15:43
                    
                                 
                
                
                    Амаль 7 мільёнаў карыстальнікаў мае партал Tablica.pl, дзе можна купіць усё.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Амаль 7 мільёнаў карыстальнікаў мае партал Tablica.pl, дзе можна купіць і прадаць патрыманую мэблю, вопратку, зьвяркоў, электроніку, машыны і ўсё што заўгодна.  Ёсьць амаль 300 падобных парталаў на польскай мове.
- Гэта таксама праява экалягічнага ладу жыцьця, процідзеяньне нястрыманага спажываньня і марнатраўства прыродных рэсурсаў, - кажа мэнэджэр партала Tablica.pl.
Вялікай групай карыстальнікаў зьяўляюцца людзі ва ўзросьце 18-34 гады. Яны зразумелі, што патрыманыя рэчы маюць сваю вартасьць і даюць магчымасьць падзарабіць дадатковыя грошы. Многія аб’явы датычаць продажу брэндавых тавараў. За невялікія грошы можна мець стыльную мэблю або модную вопратку.
яс/Dziennik. Gazeta Prawna