Logo Polskiego Radia
Print

Ілёна Карпюк на Басовішчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.07.2014 17:20
  • `18.07-karpiuk-ok.mp3
На ХХV-ае Басовішча, якое пачынаецца ва ўрочышчы Барык на Беласточчыне, Ілёна Карпюк-Дамброўская разам з сябрамі вырашыла аднавіць гурт 505.

/

Першы раз на Фэстывалі Музыкі Маладой Беларусі Басовішча яна выступіла ў 2000 годзе. Пачалося з Гоману, пазьней быў праект 2001, далей – гурт 505 і ўрэшце Ілё & Фрэндс. А сёлета, на ХХV-ае Басовішча, якое пачынаецца ва ўрочышчы Барык непадалёк Гарадка на Беласточчыне, Ілёна Карпюк-Дамброўская разам з сябрамі вырашыла аднавіць гурт 505.

Сёньня на сцэне юбілейнага ХХV Фэстывалю Музыкі Маладой Беларусі Басовішча 2014, выступяць між іншым Тлушч, Б.Н., ІQ48, Літвінтрольль, 505, Рэлікт і ЗЬніч.
Заўтра на сцэне пачуем Нізкіз, Авяс, АБ-БА аркестр, легэндарныя гурты – Тройца і Крама, а таксама польскі гурт РУТА, украінскія Гайдамакі і на канец яшчэ ТТ-34.

слухайце гутарку Яраслава Іванюка з Ілёнай Карпюк у далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт