Logo Polskiego Radia
Print

Зацяжарыла ў басэйне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.08.2014 14:05
DGP прыводзіць шматлікія прыклады незадавальненьня польскіх турыстаў адпачынкам, арганізаваным турбюро.

У самалёце было вельмі душна, ніводнае акно не адчынялася. Сьцюардэсы не рэагавалі – гэта скарга турысткі.

DGP прыводзіць шматлікія прыклады незадавальненьня польскіх турыстаў адпачынкам, арганізаваным турбюро. На вакацыі з турапэратарамі выяжджаюць амаль два мільёны палякаў. Гэта ўдвая больш, чым 10 гадоў таму. Адпаведна, расьце і колькасьць скаргаў. А сярод іх прыбывае абсурдных, такіх як: „ратаўнік быў тоўсты” або „рэзыдэнт арганізаваў шахматны турнір, а мы ня граем у шахматы”. Або турыстка ў Танзаніі запатрабавала вярнуць ёй грошы за бананы. Яна купіла фрукты, каб накарміць малпаў, а яны не прышлі.

– Але пікам абсурду стала заява, у якой маці скардзілася, што яе дачка зацяжарыла падчас адпачынку пасьля купаньня ў басэйне, у якім плавала спэрма, - расказаў газэце старшыня TUI Poland Марэк Андрышак.

- Амаль у кожнай групе, якая толькі выйшла з самалёта, ёсьць чалавек, які адразу просіць друк скаргі, яшчэ перад тым, як ён заселіцца ў гатэль. Потым ён старанна запаўняе гэты друк, - расказвае пілот экскурсій з дзевяцігадовым стажам.

Акрамя дзіўных скаргаў ёсьць таксама шмат абгрунтаваных: на бруд у гатэлі, непрыемны пэрсанал, нясмачнае xарчаваньне.

Псыхоляг Катажына Карпалеўска адзначае, што гэта ня зорная xвароба, і не прыроджаная авантурнасьць нацыі. Палякі нарэшце вывучылі ўрокі і ведаюць, што за свае цяжка заробленыя грошы ў іх ёсьць права патрабаваць саліднасьці ад турбюро. Такім чынам турысты прымушаюць турбюро прадастаўляць паслугі на высокім узроўні. А турбюро імкнуцца задаволіць скаргі і патрабаваньні, бо вядома, што незадаволены турыст раскажа аб гэтым сотні чалавек.

яс/Dziennik. Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт