Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветныя Дні моладзі: малітва за мір

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.09.2014 14:00
  • Багацьце веры.mp3
Польская моладзь заклікае сваіх аднагодкаў з розных краінаў сьвету маліцца за мір у сьвеце.

„У нас няма зброі, няма грошай. Мы ня ведаем таксама ўплывовых людзей, але ў нас ёсьць ружанец!”, - напісалі маладыя людзі з Нацыянальнага бюро па арганізацыі Сусьветных дзён моладзі ў Польшчы.

На профілі ў сацыяльных сетках Сусьветных дзён моладзі ў Польшчы маладыя палякі запрасілі сваіх аднагодкаў з розных краін памаліцца за мір ва ўсім сьвеце.

„Усё пачалося ў Кракаве”, - кажа ксёндз Гжэгаж Сухадольскі, дырэктар Нацыянальнага бюро па арганізацыі Сусьветных дзён моладзі ў Польшчы.

ксёндз Гжэгаж Сухадольскі: Гэта рэакцыя на тое, што зараз адбываецца ў сьвеце. Моладзь зь Бюро па арганізацыі Сусьветных дзён моладзі адправіла просьбу аб малітве ў нацыянальныя камітэты мерапрыемства па ўсім сьвеце. Маладыя людзі папрасілі зрабіць відэазапісы малітвы „Вітай, Марыя” на розных мовах. Менавіта з гэтых ролікаў быў створаны фільм, які прасоўвае акцыю „Я малюся за мір!”. Моладзь з усяго сьвету падтрымала акцыю. Гэта не зьдзіўляе, паколькі маладыя людзі вельмі ўражлівыя на крыўду й нясправядлівасьць.

- кажа ксёндз Гжэгаж Сухадольскі, дырэктар Нацыянальнага бюро па арганізацыі Сусьветных дзён моладзі ў Польшчы.

Нагадаем, Польшча будзе прымаць Сусьветны дзень моладзі ў 2016 годзе ў Кракаве. Арганізатары спадзяюцца, што на мерапрыемства ў Польшчу прыедзе шмат каталікоў з краінаў, дзе вернікі падвяргаюцца перасьледу.

аз

Адсутнасьць на занятках рэлігіі - гэта не вераадступніцтва

Канфэрэнцыя эпіскапату Польшчы тлумачыць неадназначную заяву Каліскай дыяцэзіі.

Канфэрэнцыя эпіскапату Польшчы абвяргае пазыцыю Каліскай дыяцэзіі датычна вераадступніцтва.

Нагадаем, на афіцыйным сайце дыяцэзіі зьявілася інструкцыя, паводле якой сьвятары й катэхэты павінны паведамляць бацькам, дзеці якіх выбіраюць урокі этыкі замест рэлігіі, што на самой справе яны адступаюць ад Каталіцкага касьцёла.

Бацькі вучняў не хаваюць, што яны абураныя: Хто тады зьяўляецца адступнікам - я ці маё дзіця?”, - пытаюць яны на форумах у інтэрнэце.

Адмова ад заняткаў рэлігіі - гэта яшчэ не адступніцтва, хоць каталікі абавязаны да таго, каб іх дзеці ўдзельнічалі на ўроках рэлігіі, тлумачыць ксёндз-прафэсар Пётр Тамасік з Адукацыйнай камісіі Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы.

кс. праф. Пётр Тамасік: Калі гаворка ідзе пра Кодэкс кананічнага права, то адмова ад урокаў рэлігіі не зьяўляецца вераадступніцтвам – гэта паводле законаў. Тым ня менш, я нагадваю, што ўсе каталікі, якія вучацца ў адукацыйных установах, дзе адбываюцца ўрокі рэлігіі, абавязаныя сваім сумленьнем у іх удзельнічаць. Таму бацькі дзяцей, якім менш за 18 гадоў, абавязаныя запісаць сваіх дзяцей на ўрокі рэлігіі.

Нагадаем, зь верасьня польскія школы разам з заняткамі рэлігіі маюць абавязак арганізаваць урокі этыкі. Гэтак павінна быць нават тады, калі на ўрокі этыкі хоча хадзіць адзін вучань.

Гэта эфэкт рашэнньня Эўрапейскага суда па правах чалавека з чэрвеня 2010 году. Нагадаем, у Эўрапейскі суд паскардзілася польская сямейная пара, якая некалькі гадоў безвынікова патрабавала, каб школа арганізавала ўрокі этыкі для іх сына, які не хадзіў на ўрокі рэлігіі.

аз

Папскія стыпэндыі для студэнтаў з Варшавы

Сёлета вучняў і студэнтаў чакаюць 213 студэнцкіх стыпэндыяў.

13 верасьня мінуў тэрмін падачы заявак на Стыпэндыі імя Яна Паўла ІІ, якія прызнаюць улады Варшавы. Атрымаць фінансавую дапамогу могуць старацца выпускнікі сярэдніх сколаў і студэнты варшаўскіх ВНУ. Адной з умоваў атрыманьня дапамогі зьяўляюцца станоўчыя вынікі вучобы.

Дапамогу можа атрымаць кожны вучань ці студэнт, які нягледзячы на складаныя матэрыяльныя ды сямейныя ўмовы ці стан здароўя можа пахваліцца сярэднім балам вышэй за 3,5, тлумачыць Міхал Сэнк з Цэнтру думкі Яна Паўла ІІ.

Міхал Сэнк: Умовы, якія трэба выканаць, каб атрымаць стыпэндыю, гэта даходы ня большыя, чым адна тысяча злотых на аднаго чальца сям’іі, сярэдні бал па вучобе мінімум 3,5, дзейнасьць у грамадзкіх арганізацыях ці ўдзел у мастацкіх ды спартовых праектах. Стыпэндыя складае 500- 1500 злотых у месяц. Выплаты адбываюцца ад кастрычніка па сьнежань.

Кандыдатаў чакаюць 213 студэнцкіх стыпендый. Падрабязная інфармацыя на сайце Цэнтра думкі Яна Паўла ІІ www.centrumjp2.pl.

аз

Патрыярх Кірыл: беларусы належаць да Рускага сьвету

Рускі сьвет, паводле праваслаўнага патрыярха, гэта адмысловая цывілізацыя.

Патрыярх Маскоўскі Кірыл заявіў, што да Рускага сьвету належаць акрамя саміх рускіх таксама беларусы, украінцы й нават людзі, якія не належаць да славянскага сьвету. Такое меркаваньне галава Рускай праваслаўнай царквы выказаў у сваёй аўтарскай праграме „Слова пастыра” 6 верасьня на Першым канале расейскага ТВ.

Рускі сьвет, паводле патрыярха, гэта адмысловая цывілізацыя, да якой належыць той, хто ўспрыняў культурны й духоўны складнік гэтага сьвету як свой уласны.

Першаіерарх таксама растлумачыў, што згадка гэтага паняцьця выклікае й нэгатыўную рэакцыю: „Адно гэта паняцьце — Рускі сьвет — выводзіць зь сябе нашых праціўнікаў, у тым ліку й тыя нацыяналістычна настроеныя сілы на Ўкраіне, якія спрабуюць у Расеі бачыць ворага, а ў Рускім сьвеце — страшную палітычную дактрыну, накіраваную на абмежаваньне сувэрэнітэту Ўкраіны, на заняволеньне Ўкраіны Расеяй”.

Патрыярх Кірыл ня згодны з нэгатыўнай ацэнкай ідэі „Рускага сьвету” й падкрэсьліў, што ён патрэбны „не для таго, каб аднаўляць нейкія палітычныя канструкцыі, будаваць новыя імпэрыі, ствараць ваенныя блёкі”, а для таго, каб „захоўваць найвялікшую спадчыну, якую мы атрымалі ад нашых продкаў”.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што ў цэнтры гэтай цывілізацыйнай спадчыны — евангельскія каштоўнасьці або, для тых, хто Евангельле не прымае, адносячыся да іншых рэлігій, каштоўнасьці іх уласнай рэлігіі, якія шмат у чым у маральным пляне перасякаюцца з евангельскім пасланьнем.

„Няпроста сёньня захоўваць гэтыя каштоўнасьці. Але трэба разумець, што бяз гэтых каштоўнасьцяў ня будзе існаваць ні рускі, ні ўкраінскі, ні беларускі народ, а ўсё будзе пераплаўлена ў нейкім катле цывілізацый”, — мяркуе патрыярх Кірыл.

krynitsa.info/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт