Сусьветны дзень абховы жывёл або проста Дзень жывёл закліканы зьвярнуць увагу людзей на праблемы астатніх насельнікаў нашай плянэты. Гэтая дата адзначаецца штогод 4 кастрычніка.
Адзначаць Сусьветны дзень абароны жывёл было вырашана ў Флярэнцыі (Італія), у 1931 годзе, на міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які ў той час там адбываўся.
Дата правядзеньня Сусьветнага дня абароны жывёл была абраная не выпадкова.
4 кастрычніка — дзень памяці аднаго з самых важных у каталіцкай традыцыі сьвятых, Францішка Асыскага, які памёр 4 кастрычніка 1226 года. Ён лічыцца ў каталікоў заступнікам жывёл і апекуном эколягаў, таму ўдзельнікі кангрэсу і абралі менавіта гэты дзень.
Сьв. Францішак раздаў усю сваю маёмасьць і да канца жыцьця жыў у беднасьці. Да зьвяроў ён ставіўся, як да сваіх меншыx братоў, дзякуючы чаму яго пачалі называць найлепшым сябрам жывёл.
Ідэя правядзеньня дня прыжылася па ўсім сьвеце і ў 2008 годзе розныя мерапрыемствы, прысьвечаныя гэтай даце, прайшлі ажно ў 66 краінах сьвету.
Арганізатары сьвяткаваньняў хочуць зьвярнуць увагу людзі на навакольны сьвет, на жывёл, як дзікіх, гэтак і xатніх. У гэты дзень абаронцы зьвяроў часта ўдзельнічаюць у маршах і парадах са сваімі гадаванцамі. Ладзяцца шматлікія фэсты і іншыя мерапрыемствы, прысьвечаныя ахове жывёл.
Як мы ўжо казалі, гэты дзень адзначаецца ва ўсім сьвеце. На прыклад, у Японіі часта выбіраецца лейтматыў сьвяткаваньняў, калі ўвага засяроджваецца на нейкім асобным відзе, напрыклад, на сабакаx і рыхтуюцца розныя падзеі і мерапрыемствы, зьвязаныя з тэмай сабак. У Паўднёвай Афрыцы ладзяць збор грошай для аховы хворых коней. У многіх краінах праводзяцца шматлікія лекцыі, сэмінары і дэманстрацыі.
У Польшчы дзень аховы жывёл адзначаецца з 1993 года. У гэты дзень, Таварыства апекі над зьвярамі арганізуе дні адчыненых дзьвярэй у прытулках. Падчас аднае такой акцыі больш чым 800 жывёл знаходзіць новы дом. У Польшчы працуе каля 120 прытулкаў, дзе знаходзіцца больш за 35 тысяч жывёл.
Польшча, пасьля Францыі і Вялікабрытаніі, трэцяя краіна ў Эўропе па колькасьці хатніх жывёл. Падлічана, што ў амаль 8 мільёнаx польскіх сем'яў жывуць 8 млн. 800 тыс. сабак і 5 млн. катоў.
На гэтым тыдні ў Польшчы прайшла буйная кампанія па выратаваньні сабак: „Давайце сарвем ланцугі”. У больш чым сарака гарадах людзі, якія любяць жывёл, прымацаваліся сабачымі ланзугамі да дамоў у знак пратэсту супраць бесчалавечнага абыходжаньня зь імі. Сабак, на жаль, часта трымаюць на вельмі кароткіх ланцугаx, што прычыняе ім боль, яны ня могуць дасягнуць міскі з вадою або схавацца ў буду.
У Кашаліне ланцугі надзелі як дарослыя, гэтак і падлеткі ды дзеці.
Удзельнік акцыі 1: Ланцуг вельмі цяжкі, жудасна.
Удзельнік акцыі 2: Цяжка, нязручна, абмежаваная свабода рухаў, цяжка да міскі дайсьці.
Удзельнік акцыі 3: Шмат сабак на ланцугу, яны ня могуць бегаць.
Удзельнікі акцыі стараліся прыгадаць грамадзтву аб тым, што існуе Закон аб правах жывёл. І ў адпаведнасьці зь ім нельга трымаць сабаку на повязі больш за 12 гадзін запар, таксама на кароткім ланцугу жывёла пакутуе. Згодна з нормамі, ланцуг ня можа быць карацейшы, чым 3 мэтры.
Мерапрыемства прыцягнула ўвагу і прыхільнікаў, і праціўнікаў.
Мінак 1: Гэта ненармальная акцыя.
Мінак 2: Вельмі добрая акцыя. Тут вельмі шмат людзей зь вёсак. Менавіта ў вёсках такія сытуацыі часьцей за ўсё сустракаюцца.
Мінак 3: Калі б гэта ўсхвалявала хаця б аднаго чалавека — гэта ўжо посьпех
Мінак 4: Зусім ашалелі. Каб моладзь абвешвалася ланцугамі. Сабака навязаны і так павінна быць.
У Кракаве пастаўлены помнік сабаку — Джоку, які амаль увесь год стаяў на скрыжаваньні і чакаў свайго памерлага, на жаль, гаспадара. Ад суму сабака кінуўся на чыгуначныя рэйкі. Статуя прадстаўляе сабаку з працягнутай лапай, якога абдымаюць чалавечыя рукі.
Навуковыя дасьледаваньні паказваюць, што хатнія жывёлы ў доме карысна ўплываюць на здароўе чалавека. Зьмяншаюць пачуцьцё адзіноты і дэпрэсіі, зьніжаюць артэрыяльны ціск. Хатнія жывёлы зьяўляюцца сапраўднымі сябрамі чалавека, яны часта нават больш адданыя гаспадарам, чым блізкія сябры. Памятайма пра іх!
эб
Сусьветны дзень аховы жывёл
Сусьветны дзень абховы жывёл або проста Дзень жывёл закліканы зьвярнуць увагу людзей на праблемы астатніх насельнікаў нашай плянэты. Гэтая дата адзначаецца штогод 4 кастрычніка.
Адзначаць Сусьветны дзень абароны жывёл было вырашана ў Флярэнцыі (Італія), у 1931 годзе, на міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які ў той час там адбываўся.
Дата правядзеньня Сусьветнага дня абароны жывёл была абраная не выпадкова. 4 кастрычніка — дзень памяці пра аднаго з самых важных у каталіцкай традыцыі сьвятых, Францішка Асыскага, які памёр 4 кастрычніка 1226 года. Ён лічыцца ў каталікоў заступнікам жывёл і апекуном эколягаў, таму ўдзельнікі кангрэсу і абралі менавіта гэты дзень.
Сьв. Францішак раздаў усю сваю маёмасьць і да канца жыцьця жыў у беднасьці. Да зьвяроў ён ставіўся, як да сваіх меншыx братоў, дзякуючы чаму яго пачалі называць найлепшым сябрам жывёл.
Ідэя правядзеньня дня прыжылася па ўсім сьвеце і ў 2008 годзе розныя мерапрыемствы, прысьвечаныя гэтай даце, прайшлі ажно ў 66 краінах сьвету.
Арганізатары сьвяткаваньняў хочуць зьвярнуць увагу людзі на навакольны сьвет, на жывёл, як дзікіх, гэтак і xатніх. У гэты дзень абаронцы зьвяроў часта ўдзельнічаюць у маршах і парадах са сваімі гадаванцамі. Ладзяцца шматлікія фэсты і іншыя мерапрыемствы, прысьвечаныя ахове жывёл.
Як мы ўжо казалі, гэты дзень адзначаецца ва ўсім сьвеце. На прыклад, у Японіі часта выбіраецца лейтматыў сьвяткаваньняў, калі ўвага засяроджваецца на нейкім асобным відзе, напрыклад, на сабакаx і рыхтуюцца розныя падзеі і мерапрыемствы, зьвязаныя з тэмай сабак. У Паўднёвай Афрыцы ладзяць збор грошай для аховы хворых коней. У многіх краінах праводзяцца шматлікія лекцыі, сэмінары і дэманстрацыі.
У Польшчы дзень аховы жывёл адзначаецца з 1993 года. У гэты дзень, Таварыства апекі над зьвярамі арганізуе дні адчыненых дзьвярэй у прытулках. Падчас аднае такой акцыі больш чым 800 жывёл знаходзіць новы дом. У Польшчы працуе каля 120 прытулкаў, дзе знаходзіцца больш за 35 тысяч жывёл.
Польшча, пасьля Францыі і Вялікабрытаніі, трэцяя краіна ў Эўропе па колькасьці хатніх жывёл. Падлічана, што ў амаль 8 мільёнаx польскіх сем'яў жывуць 8 млн. 800 тыс. сабак і 5 млн. катоў.
На гэтым тыдні ў Польшчы прайшла буйная кампанія па выратаваньні сабак: „Давайце сарвем ланцугі”. У больш чым сарака гарадах людзі, якія любяць жывёл, прымацаваліся сабачымі ланзугамі да дамоў у знак пратэсту супраць бесчалавечнага абыходжаньня зь імі. Сабак, на жаль, часта трымаюць на вельмі кароткіх ланцугаx, што прычыняе ім боль, яны ня могуць дасягнуць міскі з вадою або схавацца ў буду.
У Кашаліне ланцугі надзелі як дарослыя, гэтак і падлеткі ды дзеці.
Удзельнік акцыі 1: Ланцуг вельмі цяжкі, жудасна.
Удзельнік акцыі 2: Цяжка, нязручна, абмежаваная свабода рухаў, цяжка да міскі дайсьці.
Удзельнік акцыі 3: Шмат сабак на ланцугу, яны ня могуць бегаць.
Удзельнікі акцыі стараліся прыгадаць грамадзтву аб тым, што існуе Закон аб правах жывёл. І ў адпаведнасьці зь ім нельга трымаць сабаку на повязі больш за 12 гадзін, таксама на кароткім ланцугу жывёла пакутуе. Згодна з нормамі, ланцуг ня можа быць карацейшы, чым 3 мэтры.