Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Польшчу: Замбраў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2014 18:59
  • Замбраў.mp3
На моцы пакту Рыбэнтроп-Молатаў Замбраў быў уключаны ў склад Савецкага Саюзу, дакладней Беластоцкай вобласьці БССР.

Сёньня, паважаныя радыёслухачы, у рубрыцы “Запрашаем у Польшчу” наведаем горад Замбраў (Zambrów), які разьмешчаны ў палове дарогі паміж Варшавай і Беластокам. Яшчэ зусім надаўна, каля двух гадоў таму, кожны, хто перамяшчаўся зь Беластока ў польскую сталіцу на аўтамабілі, праяжджаў праз гэты павятовы гарадок. Цяпер жа вакол яго пабудаваная кальцавая дарога й аўтамабілі праносяцца па ёй зь вялікай хуткасьцю.

foto:
foto: wikipedia

У адміністрацыйным пляне Замбраў уваходзіць у склад Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва гарадка складае крыху больш за 22 500 чалавек. У мінулым Замбраў быў каралеўскім горадам Кароны Польскага Каралеўства, а гэта азначае, што ён разьмяшчаўся на землях, што належылі польскаму каралю.

Першыя пісьмовыя згадкі пра Замбраў датуюцца 13-м стагодзьдзем: 4 траўня 1283 года тут была заснаваная першая рыма-каталіцкая парафія сьвятой Тройцы. У 1538 годзе кароль Жыгімонт Першы Стары надаў Замбраву гарадзкія правы, і горад стаў лякальным цэнтрам гандлю й рамяства. Пасьля падзелу Польшчы горад увайшоў у склад Расеі. З 1918 году Замбраў зноў у складзе Польшчы. У 1939 годзе яго насельніцтва складала 7500 чалавек, прычым 50% гэта былі габрэі.

foto:
foto: wikipedia

Дарэчы, у 1920-30 гады ў Замбраве існавалі ажно дзьве вайсковыя школы, дзе рыхтавалі ўнтэр-афіцэраў пяхоты ды артылерыі.

На моцы пакту Рыбэнтроп-Молатаў Замбраў быў уключаны ў склад Савецкага Саюзу, дакладней Беластоцкай вобласьці БССР. Пасьля нападзеньня гітлераўскай Нямечыны на Савецкі Саюзу каля Замбрава фашысты стварылі лягер для савецкіх ваеннапалонных, у якім у выніку голаду, хваробаў ды зьверскіх адносін загінулі каля 12 тыс. чалавек.

foto:
foto: wikipedia

Дарэчы, у Замбраве ў летні пэрыяд у некаторых крамах можна плаціць мясцовымі грашыма: замбрамі, якія чаканіць гарадзкая рада, і дукатамі, якія выдае Замбраўскі павет. Гэтыя спэцыфічныя манэты ўведзены для таго, каб прыцягнуць у горад турыстаў, і зьяўляюцца аб’ектам пошукаў сярод калекцыянераў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт