Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Польшчу: Вісла (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2014 09:12
  • Вісла.mp3
Віслу называюць жамчужынай гор Бэскіды – гэта другі пасьля Шчырка горналыжны цэнтар у Сілескіх Бэскідах.

Паважаныя радыёслухачы! Сёньня ў рубрыцы «Запрашаем у Польшчу» працягнем вандроўку па польскіх горналыжных курортах і наведаем горад Вісла. Ён разьмешчаны на поўдні краіны ў Цешынскім павеце Сілескага ваяводзтве, ля мяжы з Чэхіяй. Статус горада Вісла атрымала ў 1962 годзе. Насельніцтва гарадка налічвае каля 12 тыс. чалавек. Дарэчы, Вісла – гэта родны горад вядомага польскага спартоўца Адама Малыша.
Віслу называюць жамчужынай гор Бэскіды – гэта другі пасьля Шчырка (пра які мы апавядалі тыдзень таму) горналыжны цэнтар у Сілескіх Бэскідах. Агульная ўмяшчальнасьць гасьцініц, пансіянатаў ды турыстычных цэнтраў - 15 тыс. месцаў. Горад разьмясьціўся ў маляўнічай даліне ракі Віслы, акружаны гарамі вышынёй ад 640 да 1221 мэтра.

foto:
foto: wikipedia


У Вісьле й яе ваколіцах знаходзяцца трасы рознай ступені складанасьці: ад простых да вельмі цяжкіх. Тут можна катацца ад пачатку сьнежня да сакавіка.

Мясцовасць вельмі папулярная сярод турыстаў, так што нярэдка назіраюцца чэргі на пад'ёмнікі.

foto:
foto: wikipedia


Калі казаць пра помнікі гісторыі й архітэктуры, то тут існуе палац Габсбургаў. Ён быў пабудаваны ў 1898 годзе эрцгерцагам Аўстрыйскім Фрыдрыхам. Гэта невялікі драўляны палац, пабудаваны з мэтай паляваньня. Сьцены палацу прымалі многіх знатных гасьцей, у тым ліку нямецкага імпэратара Вільгельма ІІ Гогенцолерна й фэльмаршала Гіндэнбурга.

foto:
foto: wikipedia

Таксама ў Вісьле знаходзіцца прэзыдэнцкі замак, пабудаваны ў стылі мадэрнізму ў 1930 годзе для тагачаснага прэзыдэнта Польшчы Ігнацы Масьціцкага. Пасьля вайны замак выконваў розныя функцыі, быў у тым ліку турыстычнай базай. Пачынаючы з 2002 года зноўку стаў адной з афіцыйных рэзыдэнцый кіраўніка краіны. Цікава тое, што да сёньня захавалася мноства арыгінальных элемэнтаў будынку, якія былі ўсталяваныя больш за 80 гадоў таму: гэта аконныя рамы, люстры й кінкеты, тэлефоны, мэбля ды нават аснаджэньне ванных пакояў, якое па сёньняшні дзень працуе вельмі добра. Дарэчы, на тэму ваннай: у прэзыдэнцкім апартамэнце як такой ваннай няма, а ёсьць вялізны купальны пакой, пасярод якога знаходзіцца ванна, з боку ўмывальнік, вялікія люстэркі ды дзьве канапы. Нягледзячы на ваенную завіруху, у арыгінале захаваўся кабінэт прэзыдэнта Масьціцкага. Замак ня быў зьнішчаны ані абакрадзены таму, што ў вайну ён перайшоў ва ўласнасьць СС і стаў месцам правядзеньня нарадаў з удзелам высокапастаўленых гітлераўскіх чыноў.

foto:
foto: wikipedia
foto:
foto: wikipedia
foto:
foto: wikipedia


Акрамя таго, у Вісьле шмат старых вілаў з пачатк ХХ стагодзьдзя.
Адным словам, у гарадку Вісла можна ня толькі добра адпачыць, але таксама й дакрануцца да гісторыі, якая тут прысутнічае амаль на кожным кроку.
вс

foto:
foto: wikipedia
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт