Logo Polskiego Radia
Print

Шымон Пэрэс раскрыў сакрэт даўгалецьця

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 30.01.2015 10:21
91-гадовы палітык распавёў, што трэба шмат працаваць, марыць і аддаваць перавагу сумленнасьці над багацьцем.

Былы прэзыдэнт Ізраіля Шымон Пэрэс раскрыў сакрэт даўгалецьця. Пра гэта паведамляе РИА Новости. 91-гадовы палітык, які лічыўся самым пажылым кіраўніком дзяржавы, распавёў, што трэба шмат працаваць, марыць і аддаваць перавагу сумленнасьці над багацьцем.

Пэрэс адзначыў, што ён заўсёды чымсьці заняты. «Рэкамэндую наогул ня браць адпачынкаў. Самае цікавае ў жыцьці - гэта праца», - заявіў палітык. Былы прэзыдэнт дадаў, што неабходна параўноўваць свае мары з рэальнымі дасягненьнямі - «пакуль першых больш, чым другіх, вы маладыя».

Шымон Пэрэс стаў прэзыдэнтам Ізраіля ў 2007 годзе ва ўзросьце 84 гадоў. 24 ліпеня 2014 году ён пакінуў свой пост. Раней двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра краіны і тройчы міністра замежных спраў. Пасьля заканчэньня прэзыдэнцкага тэрміну, Пэрэс афіцыйных пасад ва ўрадзе Ізраіля не займаў.

Палітык нарадзіўся 2 жніўня 1923 г. у мястэчку Вішнява Навагрудзкага ваяводства Польшчы (цяпер Менская вобласьць Беларусі) у сям'і скупшчыка піламатэрыялаў і настаўніцы расіейскай мовы. У 1934 году сям'я Пэрэса пераехала ў Палястыну.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт