Радасьць польскіх сабакаводаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.03.2015 11:43
Суд прыняў рашэньне аб незаконнасьці таблічак аб забароне выгульваньня сабакаў.
fot. Antonio Cruz/Abr/CC
Gazeta Wyborcza. Забарона на забарону выгульваньня сабак. Нельга ставіць у парках ці на дзіцячых пляцоўках таблічкі з забаронай выгульваньня сабак. Гэта парушае закон – вырашыў адміністрацыйны суд.
Нарэшце ёсьць права, якое дае сабакаводам роўныя шанцы – цешацца аматары жывёлаў. У сваю чаргу Януш Дзярскі з уладаў у Валове ў Ніжняй Сілезіі зусім не разумее гэтага рашэньня. “Вядома, чым пагражае дзецям прысутнасьць сабак на дзіцячых пляцоўках”, - адзначае Дзярскі.
Усё пачалося менавіта з Валова, дзе два гады таму мясцовыя дэпутаты прынялі ўхвалу пра поўнаю забарону ўваходу з сабакамі ў грамадзкія аб’екты, зь невялікімі выключэньнямі. Дакумэнт быў абскарджаны ў мясцовым судзе, які прыняў рашэньне аб яго незаконнасьці, паколькі выгул сабакаў рэгулююць ужо ў Польшчы іншыя законы. Тады дэпутаты ўнесьлі справу ў Вярхоўны адміністрацыйны суд (Naczelny Sąd Administracyjny), які падрымаў вырдыкт суду першай інстанцыі.
Вырак суду – гэта зялёнае сьвятло для сабачнікаў па ўсёй краіне. Яны могуць патрабаваць зьняць таблічкі аб забароне выгульваньня сабак, спасылаючыся на рашэньне суду.
Gazeta Wyborcza/нг