Logo Polskiego Radia
Print

Гегемонія пляншэтаў на рынку мабільных кампутараў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 13.04.2015 10:15
Да канца 2015 году пляншэты ўпершыню перагоняць па аб'ёме продажаў ноўтбукі.
Photo: Wikimedia Commons/cc/MariordoPhoto: Wikimedia Commons/cc/Mariordo

Да канца 2015 году пляншэты ўпершыню перагоняць па аб'ёме продажаў ноўтбукі і зоймуць 52 адсоткі рынка мабільных кампутараў. Аб гэтым паведамляецца ў прагнозе, разьмешчаным на сайце кампаніі ABI Research.

На думку аналітыка кампаніі Стэфані Ван Вактор, на хуткую зьмену лідара рынку паўплывалі сацыяльная арыентаванасьць пляншэтаў і прастата іх выкарыстаньня. Абодва фактары дакладна ўпісваюцца ў патрабаваньні сучасных карыстальнікаў -- у той час як ноўтбукі прапануюць сваім уладальнікам камбінацыю з партатыўнасьці і прадуктыўнасьці, пляншэты накіраваныя хутчэй на партатыўнасьць ў спалучэньні з прастатой сувязі і значна спрошчаным доступам да інфармацыі.

Стэфані Ван Вактор адзначае на сёньня нязначнае запаволеньне тэмпаў росту продажаў пляншэтаў. Аднак, на яе думку, гэта не паўплывае на будучую зьмену лідара. У ліку прычын падобнай дынамікі названы таксама доўгі жыцьцёвы цыкль ноўтбукаў - уладальнікі мяняюць іх радзей, чым больш простыя мабільныя прылады.

Зьніжэньне тэмпу росту продажаў пляншэтаў раней зафіксавала Apple. У 2014 годзе кампанія рэалізавала на 8 працэнтаў менш Ipad, чым у 2013-м. Microsoft і Intel, наадварот, зрабілі справаздачу аб значным павелічэньні попыту на пляншэтныя кампутары і іх камплектуючыя.

эб/lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт