Logo Polskiego Radia
Print

Вынюхаць лепшага партнэра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.05.2015 14:31
У нашым геноме надалей прысутнічаюць гену нюху, здольныя адчуваць палавыя пахі.

Фэрамоны ня ўзьдзейнічаюць на нас гэтак жа моцна, як на нашых далёкіх продкаў. Аднак надалей нос дапамагае выбраць найбольш прывабнага сэксуальна партнэра, пераконвае тыднёвік „Newsweek”.

Антраполягі лічаць аб’яднаньне людзей у пары адным зь лепшых рашэньняў нашых продкаў. Менавіта дзякуючы гэтаму яны сталі істотамі зь вялікімі мазгамі й авалодалі зямлёй.

Тым ня менш навукоўцы надалей ня ўмеюць адназначна сказаць, чаму нашыя продкі адмовіліся ад папулярнай сярод жывёлаў палігаміі. Адказаць на гэтае пытаньне паспрабаваў прафэсар Майкл Стодарт з Унівэрсытэта Тасманіі ў Аўстраліі. Ён пераконвае, што мужчыны сталі больш вернымі й схільнымі ствараць стабільныя сувязі, паколкі на іх спынілі ўзьдзейнічаць фэрамоны. Калі мужчынаў спыніў раздражняць палавы пах жанчынаў, яны маглі засяроджвацца на здабыцьці ежы й ахове сям’і. Такім чынам яны сталі ствараць буйныя й складаныя сацыяльныя сеткі. Былі больш прыязнымі й лягчэй наладжвалі новыя адносіны. Сталі супрацоўнічаць паміж сабой. У сваю чаргу паляпшэньне ўмоваў харчаваньня прычыніляся да росту мозгу чалавека.

„Аднак хоць эвалюцыя прычынілася да таго, што зьнікла шмат інстынктоўных чалавечых рэакцый, напрыкляд, тое, што падчас выбару партнэра мы не кіруемся яго пахам, як гэта робяць жывёлы, то мы надалей маем гены нашых продкаў”, - кажа прафэсар Стодарт.

У нашым геноме надалей прысутнічаюць гену нюху, здольныя адчуваць розныя пахі. У людзей іх столькі, колькі ў іншых жывёлаў. Аднак палова зь іх проста неактыўная. Гэта не азначае што чалавек ня можа імі скарыстацца. На палавыя пахі найбольш уражлівымі зьяўляюцца жанчыны падчас авуляцыі. На падставе паху поту мужчыны яны ўмеюць спазнаць, які мужчына для іх найбольш прываблівы й які будзе добрым бацькам іхных дзяцей, паведамляе тыднёвік „Newsweek”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт