Арабы хочуць ядзернай зброі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.05.2015 14:37
Заявы аб мірным характары ядзернай праграмы не супакоілі назіральнікаў.
Арабскія шэйхі паведамілі, што яны хочуць атрымаць доступ да грамадзянскай ядзернай тэхналёгіі. Частка аналітыкі не сумняваецца, што гэта пачатак гонак узбраеньняў, піша выданьне „Polska The Times”.
Лідары Савет супрацоўніцтва дзяржаў Пэрсыдзкай затокі (ССГПЗ), замовілі дасьледаваньне наконт стварэньня сумеснай праграмы ў галіне атамнай энэргетыкі. Праграма, маўляў, будзе мець мірны характар і будзе супадаць зь міжнароднымі стандартамі. Пра гэта паведамляецца ў кароткай заяве, апублікаванай пасьля двухдзённай канфэрэнцыі савета.
Нагадаем, у склад Савета супрацоўніцтва дзяржаў Пэрсыдзкай затокі ўваходзяць: Саудаўская Арабія, Кувэйт, Бахрэйн, Катар, Аман і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Заявы аб мірным характары ядзернай праграмы не пераканалі большасьці назіральнікаў.
„Выклікае зьдзіўленьне, чаму дзяржавы зь вялізнымі прыроднымі рэсурсамі, уключаючы нафту й газ, намерваюцца рабіць буйныя інвэстыцыі ў ядзерныя тэхналёгіі”, - задумоўваецца ў размове з выданьнем „Polska The Times” Шэнан Кайл са Стакгольмскага міжнароднага інстытута дасьледаваньняў праблем сьвету (SIPRI).
Паводле камэнтатараў, асноўнай прычынай, паводле якой дзяржавы Пэрсыдзкай затокі могуць імкнуцца да стварэньня ўласнай ядзернай бомбы, зьяўляецца Іран.
Арабскія краіны баяцца, што Тэгеран разьвіваючы грамадзянскую ядзерную праграму, на самой справе, рыхтуецца да пабудовы зброі.
аз