Logo Polskiego Radia
Print

Ці выбаршчыкам гэта спадабаецца?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2015 15:14
За чатыры месяцы да парлямэнцкіх выбараў ва ўрадзе праходзяць радыкальныя зьмены.

Учора прэм’ер-міністар Эва Копач паведаміла пра адстаўку трох міністраў, трох віцэ-міністраў, трох дарадчыкаў прэм’ера й сьпікера польскага Сэйму. Ці настолькі радыкальныя зьмены дапамогуць кіроўнай „Грамадзянскай плятформе” затрымаць рэзкае падзеньне папулярнасьці й перамагчы на восеньскіх парлямэнцкіх выбарах? – задумоўваецца „Gazeta Wyborcza”.

„Я ня ведаю прычынаў усіх адставак. Аднак шмат сьведчыць пра тое, што ключавой зьяўляецца афэра з падслухоўваньнем размоваў палітыкаў”, - кажа палітоляг прафэсар Радаслаў Маркоўскі з Вышэйшай школы грамадзкай псыхалёгіі.

Ён нагадвае, што да парлямэнцкіх выбараў засталося яшчэ больш за чатыры месяцы. „Калі прэм’ер Копач на чатыры месяцы, да выбараў створыць верагодны ўрад, здольны да пасьпяховага й якаснага кіраваньня краінай, то хто ведае – можа аказацца, што гэта быў станоўчы крок”, - канстатуе палітоляг.

Ці тое, што падчас учарашняга выступленьня кіраўнічка польскага ўраду папрасіла ў палякаў прабачэньня за афэру з падслухоўваньнем, дапаможа „Грамадзянскай плятформе” вярнуць страчаны давер выбаршчыкаў?

„Не вядома. Адны ўспрымуць гэта як прызнаньне ўсіх вінаў, у якіх апазыцыя абвінавачвае „Грамадзянскую плятформу”. Другія згодзяцца, што „лепш позна, чым ніколі””, - кажа прафэсар Радаслаў Маркоўскі ў размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт