Logo Polskiego Radia
Print

Зьмены паводле PiS

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2015 13:57
СМІ, юстыцыя й сацыяльныя пытаньні – гэта задачы новага польскага ўраду.

Нягледзячы на тое, што ўрад Бэаты Шыдла яшчэ не сфармаваны, а ягоны склад стане вядомы хутчэй за ўсё на будучым тыдні, партыя „Права й справядлівасьць” (пераможца на парлямэнцкіх выбарах) ужо заяўляе аб сур’ёзных зьменах у амаль усіх сфэрах жыцьця ў Польшчы, паведамляе выданьне „Polska The Times”.

Першая справа – гэта сацыяльныя пытаньні, то бок аб’яцаныя ў выбарчай кампаніі 500 злотых дапамогі на кожнае дзіця. Дапамога будзе налічвацца са студзеня, але пачнуць яе выплачваць у красавіку. Калі PiS рэалізуе гэтае абяцаньне, тады кожная малазабясьпечная сям’я з трыма дзецьмі атрымае вясной каля 6 тысяч злотых.

Гэты праект выклікае сумневы камэнтатараў, паколькі падтрымка сем’яў каштавала б дзяржаве каля 22 мільярдаў злотых у год, то бок столькі, колькі цяпер Польшча выдаткоўвае на нацыянальную абарону.

Наступная зьмена, то бок ліквідацыя гімназіяў, павінна пачацца зь верасьня 2017 году. Тады шасьціклясьнікі, замест у гімназію, паступілі б у сёмы кляс базавай школы, пазьней у восьмы кляс і далей да чатырохгадовага ліцэя або пяцігадовага тэхнікума.

Аднак супраць гэтай прапановы ўжо пратэстуюць настаўнікі. Паводле іх, гэта азначала б неабходнасьць звальненьня больш чым 10 тысяч пэдагогаў.

Чарговая зьмена, якую плянуюць правыя сілы, датычыць грамадзкіх СМІ. Паводле заяваў палітыкаў PiS, абанамэнт павінен быць спалучаны з аплатай за электраэнэргію. Пра поўны праект зьменаў у грамадзкіх СМІ даведаемся з праграмнай прамовы прэм’ер-міністра ў сярэдзіне лістапада, паведамляе „Polska The Times”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт