На гарызонце доўгія судовыя працэсы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.12.2015 13:40
На скарбы, знойдзеныя на затанулым караблі, прэтэндуе некалькі дзяржаў.
pixabay.com
На знойдзеным два тыдні таму затопленым судне «Сан Хосэ» можа знаходзіцца амаль 200 тон залатых і сярэбраных манэт, каштоўных камянёў ды іншых скарбаў – чытаем у выданьні Gazeta Wyborcza.
Абломкі галеона «Сан Хасэ» скарбашукальнікі называюць «Сьвятым Граалям». Іх адкрылі калюмбійцы, але свае прэтэнзіі на скарб прадстаўляюць таксама гішпанцы, паколькі судна было гішпанскім ды амэрыканская фірма шукальнікаў скарбаў. Неўзабаве свае патрабаваньні могуць выставіць Пэру і Эквадор, бо менавіта з іх тэрыторыі была сабраная большая частка дабра, знойдзенага на галеоне. Тым часам Калюмбія мяркуе, што да яе належыць выключнае права на адкрытыя абломкі судна.
«Сан Хасэ» затануў у чэрвені 1708 году. Паводле розных падлікаў, на ім было ад 7 да 11 мільёнаў залатых і сярэбраных манэт, якія сёньня ацэньваюцца ў 2-5 млрд. даляраў. Пошукі судна вялі розныя арганізацыі, якія займаюцца пошукам скарбаў. Але толькі калюмбійская дзяржаўная экспэдыцыя завяршылася посьпехам.
Прадстаўнікі калюмбійскіх уладаў заявілі, што судна ляжыць у месцы, якое падчас ранейшых пошукаў не бралася пад увагу. Адкуль вядома, што гэта менавіта «Сан Хасэ»? Аб гэтым сьведчаць здымкі з дна мора, на якіх можна ўбачыць гарматы з гравюрамі дэльфінаў, тыповымі для гэтага судна.
«Сьвяты Грааль» усіх затопленых суднаў знойдзены, але тых, хто знайшоў скарб, чакаюць доўгія судовыя працэсы прэтэндэнтаў на каштоўную знаходку. Падыманьне скарбу на паверхню мора працягнецца некалькі гадоў, а судовыя цяжбы – значна даўжэй.
Gazeta Wyborcza/нг