Logo Polskiego Radia
Print

Куплены ў сеціве тавар можна вярнуць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.12.2015 12:00
Супрацоўнікі інтэрнэт-крамаў часта задаюцца пытаньнем, ці яны абавязаны прыняць тавар назад і вярнуць грошы пакупніку.
www.pixabay.com

Rzeczpospolita: Пэрыяд сьвятаў Божага нараджэньня – гэта час вялікіх прыбыткаў для многіх прадпрыемстваў у Польшчы, асабліва ў галіне гандлю. Менавіта цяпер людзі купляюць калядныя падарункі. Усё больш кліентаў рашаецца заказаць тавары па інтэрнэце. Але даволі часта бывае, што падарунак, куплены ў сеціве, аказваецца іншы, чым на здымку або ў вопісе на сайце прадаўца, альбо проста не падабаецца. І таму частка тавараў пасьля сьвятаў вяртаецца да фірмаў, якія іх прадалі. Супрацоўнікі інтэрнэт-крамаў часта задаюцца пытаньнем, ці яны абавязаны прыняць тавар назад і вярнуць грошы пакупніку.

У Польшчы год таму быў прыняты закон, які ўвёў абавязак прыняць неспадабаўшыся тавар назад. Кліент можа вярнуць рэч на працягу двух тыдняў з моманту яе атрыманьня.

Уладальнікі інтэрнэт-крам павінны памятаць, што кліент мае права вярнуць тавар без абгрунтаваньня свайго рашэньня. І, што цікава, крама вяртае ня толькі кошт самой купленай рэчы, але таксама кошты пасылкі. Але кліент плаціць за высыланьне тавару назад у краму з уласнай кішэні. Пра гэтыя прынцыпы трэба памятаць, паколькі кожнаму з нас можа здарыцца купіць нешта ў глябальным сеціве.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт