Вяртаньне Міс Іраку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.01.2016 10:03
                    
                                 
                
                
                    Самую прыгожую жыхарку Ірака апошні раз выбіралі ў 1972 годзе.  
                
                
                    
                         Photo:meg and rahul/flickr.com/Commercial use allowed
Photo:meg and rahul/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          У Багдадзе былі праведзеныя першыя за 40 апошніх гадоў выбары Міс Іраку. Каралевай прыгажосьці стала 20-гадовая зялёнавокая студэнтка эканомікі з Кіркуку Шаіма Касім (Shaima Qassim).
Самую прыгожую жыхарку Ірака апошні раз выбіралі ў 1972 годзе.  Пазьней засьцярогі наконт „шоў - абразы грамадзкай маралі” уносіў як рэжым Садама Хусэйна, так рэлігійныя радыкалы.
Невялікія конкурсы прыгажосьці былі арганізаваныя на мясцовым узроўні або ў рамках прасоўваньня нейкай кампаніі, але іх пераможцы не маглі ўдзельнічаць у выбарах Міс Сьвету.
Асаблівыя засьцярогі, як заўсёды, выклікала частка шоў у касьцюме бікіні, што для арабскіх кансэрватараў на самай справе зьяўляецца поўнай галізнай. Канчаткова арганізатары конкурсу адмовіліся ад гэтага элемэнту, падобным чынам, як ад пачастунку з алькаголем.
Аднак праблем не ўдалося пазьбегчы. У кастрычніку ісламісты сталі пагражаць арганізатарам зьдзяйсьненьнем тэракту ў гатэлі, дзе меліся адбыцца выбары. У гэткай сытуацыі ад удзелу ў конкурсе адмовіліся больш за дзесяць удзельніц выбараў.
Шаіма Касім заявіла, што „яна ня дасьць сабе запалохаць, паколькі  краіна патрабуе нармальнасьці й радасьці”. Жанчына дадала, што ў барацьбе зь Іслямскай дзяржавай загінулі яе два браты, якія служылі ў ірацкай паліцыі.
Wprost/аз