Logo Polskiego Radia
Print

Робэрт Левандоўскі-самы дарагі гулец у гісторыі футбола

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.02.2016 16:39
Рэал Мадрыд гатовы заплаціць 98 млн эўра за польскага футбаліста Робэрта Левандоўскага.
Робэрт ЛевандоўскіРобэрт ЛевандоўскіFoto: www.polskieradio.pl

Гэта быў бы найдаражэйшы трансфэр у сьвеце.

Праблема толькі ў тым, што дакладна не вядома, за каго дагэтуль заплацілі найбольш. Нават пры ўмове фінансавай празрыстасьці сумы, выдадзенай на футбаліста, інфармацыя адрозьніваецца й залежыць ад таго, хто пра яе паведамляе.

З аднаго боку ўдзельнікі трансфэру жадаюць пахваліцца рэкордам. З іншага – вялікія грошы любяць цішыню. Ад велічыні трансфэру залежаць дадатковыя аплаты, падаткі і г.д. Лепш не хваліцца. Тым больш, што правы на камісійныя належаць часам некалькім субʼектам – пачынаючы з клюба, у якім гулец пачынаў, па шматлікія агенцтвы і нават банкі.

Верагодна, самым дарагім гульцом у сьвеце зьяўляецца футбаліст з Уэльса Гарэт Бэйл, за якога летам 2013 Рэал Мадрыд заплаціў ангельскаму футбольнаму клюбу Тотэнгэм Готспур 91,2 млн эўра. Такую суму назваў агент футбаліста. Паводле гішпанскай прэсы, Рэал за Бэйла выдаў 100 млн эўра. У 2009 годзе той жа клюб купіў у Манчэстэр Юнайтэд партугальца Крыштыяна Раналду за 94 млн эўра і, магчыма, гэта самы дарагі гулец у сьвеце.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт