Logo Polskiego Radia
Print

Дзіўныя норавы жыхароў арабскіх краін

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.03.2016 11:35
"Жанчыны селі ў куточку і пачалі абгрызаць костачкі курыцы, якія засталіся ад абеду мужчын."
pixabay.com

Прафэсар Ежы Анджэй Старчэўскі напісаў кніжку аб сваім жыцьцёвым досьведзе. Яму давялося працаваць у розных краінах сьвету, у тым ліку ў Іраку. Кніга называецца «Атручанае зерне», фрагмэнты прыводзіць выданьне «Do Rzeczy».

Першае здарэньне – калега запрасіў яго дадому на абед. Спадар Ежы зьдзівіўся, што стол быў накрыты для двух чалавек, хаця бачыў, як на кухні працуюць жонка калегі і яе сяброўка. Жанчыны падавалі стравы, але ня селі разам з мужчынамі за стол. Калі мужчынская палова паабедала, жанчыны селі ў куточку і пачалі абгрызаць костачкі курыцы, якія засталіся ад абеду. Калі калега правёў яго да машыны, то раптам выцягнуў нож і прыгразіў: «Звонку дому ты ўжо ня мой госьць. Сьцеражыся, калі будзеш так усьміхацца да маёй жонкі, бо мой нож востры».

Норавы ў іншых дамах таксама былі дзіўныя. У бацькі ягонага сябра, доктара, былі дзьве жонкі, хаця афіцыйна можна мець толькі адну. У іх агулам 22 дзіцяці. Бацька хоча яшчэ адну жонку, хаця супраць і жонкі, і частка дзяцей. Мужчына кажа, што жонкі ўжо састарэлі, ня могуць нараджаць дзяцей.

У арабаў няма праблем з нараджальнасьцю. Жанчына для іх з аднаго боку – аб’ект жаданьняў, але з іншага боку адносіны да яе пагардлівыя. За жанчыну трэба шмат заплаціць, але пазьней ніхто не клапоціцца аб яе здароўі і выглядзе. Фрагмэнты кніжкі павінны прачытаць усе эўрапейскія фэміністкі, гендэрныя дзеячы, прыхільнікі шматнацыянальнасьці, якія мяркуюць, што нашу нацыю ўзбагацяць мусульманскія імігранты, – падсумоўвае аўтар камэнтара ў выданьні «Do Rzeczy».

Do Rzeczy/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт